Фан Вэньпэй (; 1899—1983) — кітайскі батанік, спецыяліст па сістэматыцы сямейства і роду .

Біяграфія Фан Вэньпэй нарадзіўся 12 снежня 1899 года ў горадзе на ўсходзе правінцыі Сычуань, пачатковую адукацыю атрымліваў там жа. Затым, з 1921 года, вучыўся ў Нацыянальным Паўднёва-Усходнім універсітэце ў Нанкіне. У 1927 годзе некаторы час працаваў асістэнтам у біялагічнай лабараторыі кітайскага навуковага таварыства, затым адправіўся на экспедыцыю па Сычуані. У 1928 годзе Фан падарожнічаў па гарах Эмэйшань, з 1929 па 1932 здзейсніў яшчэ некалькі экспедыцый па заходнім Кітаі.

У 1935—1937 Фан вывучаў батаніку ў Эдынбургскім універсітэце, пасля чаго абараніў там дысертацыю на суісканне ступені доктара філасофіі. Яна прадстаўляла сабой манаграфію кітайскіх прадстаўнікоў сямейства .

Фан Вэньпэй вярнуўся ў Сычуаньскі ўніверсітэт, з 1939 па 1942 загадваў там кафедрай батанікі.

Памёр 30 лістапада 1983 года ў Чэнду.

Некаторыя навуковыя публікацыі

Fang W.P. A monograph of Chinese Aceraceae. — 1940. — 346 p. Fang W.P. Icones plantarum Omeiensium. — 1942—1946. — 2 vols.

Некаторыя віды раслін, названыя ў гонар Фан Вэньпэя

[≡ ]

[≡ ] [≡ ] [≡ ]

Літаратура

Dorr L. J., Nicolson D. H. Taxonomic Literature : [англ.]. — Ed. 2. — Königstein, 2008. — Suppl. VII: F—Frer. — P. 34—35. — 469 p. — ISBN 978-3-906166-65-0. — doi:10.5962/bhl.title.48631.

Катэгорыя:Батанікі XX стагоддзя Катэгорыя:Батанікі Кітая