Хасан Мухамад Саліх бін Аташ (; нар. 1985, Джыда) — грамадзянін Саудаўскай Аравіі, які па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці знаходзіўся ў зняволенні ў Солт-Піт і Гуантанама. Адзін з пятнаццаці непаўналетніх вязняў сакрэтных турмаў ЦРУ.

Біяграфія Нарадзіўся ў партовым горадзе Джыда. З’яўляецца малодшым братам , які, як меркавалі ЦРУ, быў датычны да тэрактаў супраць амерыканцаўList of “Ghost Prisoners” Possibly in CIA Custody, Human Rights Watch, December 1, 2005.

10 верасня 2002 года, ва ўзросце 17-ці гадоўKids of Guantanamo , ''cageprisoners.com, June 15, 2005, арыштаваны. Спачатку знаходзіўся ў Солт-Піт, потым шаснаццаць месяцаў правёў у Іарданіі, дзе пацярпеў ад катаванняў. Яго падвешвалі ўніз галавой і білі па падэшвах ног, якія затым апускалі ў салёную ваду. Паводле Amnesty International, і Human Rights Watch, катаванні працягваліся да таго часу, пакуль Аташ не пагадзіўся падпісаць нейкія дакументы. Як адзначалі праваахоўнікі, мужчыну дапытавалі пра дзейнасць яго старэйшага брата (аналагічныя допыты прайшоў і іх 70-гадовы бацька). У сакавіку 2003 года Аташ дастаўлены ў ГуантанамаGuantánamo: pain and distress for thousands of children, Amnesty InternationalReprieve uncovers evidence indicating German territory may have been used in rendition and abuse , Reprieve, October 10, 20067 detainees report transfer to nations that use torture , Boston Globe, April 26, 2006.

13 красавіка 2022 года Аташу ўхвалілі перавод з Гуантанама ў іншую краіну, «з моцнай праграмай рэабілітацыі і рэінтэграцыі, якая ўключая ўзмоцнены маніторынг».

Спасылкі The Pentagon Can’t Count: 22 Juveniles Held at Guantánamo Andy Worthington UN Secret Detention Report (Part Three): Proxy Detention, Other Countries’ Complicity, and Obama’s Record Andy Worthington

Катэгорыя:Затрыманыя прывіды