Мікравалакно () — тканіна, вырабленая з валокнаў , таксама можа складацца з валокнаў і іншых палімераў. Сваю назву тканіна атрымала з-за таўшчыні валокнаў, якая складае некалькі мікраметраў. Мікравалакно выкарыстоўваецца ў вытворчасці тканых, нятканых і трыкатажных матэрыялаў. Можа быць выкарыстана ў вытворчасці адзення, абіўцы, у прамысловых фільтрах, ва ўборачнай прадукцыі.
Матэрыял Мікравалакно вырабляецца з валакна памерам менш за 1 , валокны аб’ядноўваюцца для фарміравання пражы. Сучасная нітка мікравалакна пры даўжыні ў 100 000 метраў важыць усяго 6 грамаў.
Гісторыя Вытворчасць звыштонкага валакна (менш 0,7 дэнье) пачалося ў канцы 1950 года з выкарыстаннем тэхналогіі скруту ніткі з расплаўленай масы. Мікравалакно было распрацавана ў Японіі ў 1976 годзе.
Вытворчасць У вытворчасці мікравалакна выкарыстоўваюць поліамід і поліэфіры. Поліамідная нітка загадзя падрыхтоўваецца — ёй надаюць зоркападобную форму. Затым падрыхтаваную поліамідную нітку апускаюць у расплаўлены поліэфір, прапускаюць праз найтанчэйшыя адтуліны і затым астуджаюць. Пасля астуджэння ніткі поліэфіру аддзяляюцца ад поліаміднай асновы і адпраўляюцца на вытворчасць тканіны.
Тэхналогія Вытворчасць мікравалакна — высокадакладны працэс, паколькі неабходна атрымаць палімерную нітку з дыяметрам у адну дзясятую ці нават у сотыя долі міліметра. Для вытворчасці мікравалакна выкарыстоўваюцца (ад — выціскаць). Экструдар — гэта машына для размякчэння (пластыкацыі) матэрыялаў і надання ім формы шляхам працісквання праз профільны інструмент (т. зв. экструзійную галоўку), перасек якога адпавядае канфігурацыі вырабу. Працэс перапрацоўкі матэрыялаў у экструдары называецца .
Паколькі ў апошні час мікравалакно выціскаюць у форме двайной ніткі (унутраная поліамідная «зорачка» і знешні поліэстэравы контур), тэхналогія яго вытворчасці яшчэ больш ўскладнілася. На выхадзе з экструдара астуджэнне двайной ніткі вадой прыводзіць да аддзялення поліаміднага і поліэстэравага складнікаў ніткі, у выніку чаго кожная мікранітка мае вельмі высокую плошчу мікразазораў, што і прыводзіць да высокай упітвальнай здольнасці тканіны.
Канчатковая якасць мікравалакна залежыць ад геаметрычных параметраў нітак, конусу сціску ў экструдара і тэмпературнага рэжыму і інш.
Уласцівасці мікравалакна Мікравалакно валодае высокай устойлівасцю, у яго багатая палітра яркіх адценняў, гэтая тканіна цалкам паддаецца пранню. Тканіны з мікравалакна валодаюць падвышанай упітвальнай здольнасцю дзякуючы вельмі малому дыяметру перасеку ніткі (тканіна атрымліваецца больш «губчатай»).
Падыходзіць для вытворчасці мяккай мэблі.
не пакідае пасля сябе валокнаў не ліняе не скатваецца вадкасці не пранікаюць унутр валакна упітвае значна больш вады, чым звычайная тканіна хутка высыхае пасля мыцця
Ужываецца для вытворчасці адзення. Тканіна для адзення з мікравалакна дзякуючы «губкаватасці» валодае здольнасцю добра захоўваць цяпло, пры гэтым адзенне можа быць больш лёгкім і тонкім у параўнанні з іншымі тканінамі.
Недахопы Паколькі ў аснове мікравалакна ляжыць поліэстэравая нітка, яго не рэкамендуецца сушыць на батарэях, гладзіць або падвяргаць цеплавой апрацоўцы. Пасля назапашвання дастатковай колькасці тлушчу ў палатне з мікрафібры яно цалкам губляе здольнасць упітваць ваду.
Выкарыстанне Тэхнічнае мікравалакно ўжываецца ў таварах для ўборкі. Дзякуючы здольнасці выдаляць тлушч і пыл без хімічных сродкаў былі створаны сурвэткі, якія дазваляюць мыць посуд і праціраць паверхні, захоўваючы чысціню дома. А дзякуючы здольнасці эфектыўна ўпітваць ваду з мікравалакна робяць кілімкі ў ванную і пярэдні пакой.
Катэгорыя:Тканіны Катэгорыя:Уборка