Турынская Слабада () — сяло ў Свярдлоўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Слабада-Турынскага раёна і Слабада-Турынскага сельскага паселішча. З 1782 года — цэнтр Слабада-Турынскай воласці Турынскага павета Табольскай губерні, з 1923 года — цэнтр Слабада-Турынскага раёна. Радзіма сібірскага паравога суднабудавання: у 1837 годзе купец другой гільдыі Навум Андрэевіч Цюфін (1812—1880) на лукавіне ракі Тура пабудаваў першы ў Сібіры параход «Аснова». Насельніцтва

Катэгорыя:Населеныя пункты Свярдлоўскай вобласці