Жавуніца, Сташына — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці і Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Назва Назва балцкага паходжанняВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 5, 187..

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі таго ж паходжання мяркуюцца назвы дзесенскай ракі Жавінка, возера Жовін у басейне БярэзіныВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 187..

Гідранімічныя аналагі — літоўскія гідронімы Žuvìnė (рака і возера), Žuvinta (рака), Žuvintas (возера)A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 406..

Ад літоўскага žuvis «рыба», žuvinis, žuvinas «рыбны», латышскага zuvs «рыба».

Фанетычна блізкі корань Жэв- у назвах рэк Жэведзь (Жоведзь), Жэведзь (Жэвеліха), ЖэвеньП. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 105, 210, 212., якія непасрэдна блізкія да Жавінкі ў басейне Дзясны і маюць вядомыя ў балцкай гідраніміі пашыральнікі -d-, -n-, -l-.

Варыянтны да «рыбнага» кораня Žuv- корань Žuk- у назве верхняволжскай ракі Жукопа (< *Žuk-apė «Рыбная рака»)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 9., у тапоніме Жукойні (> Žuk-ain-) на Павіллі. Ад таго ж балцкага žuv- «рыба», якое дало і прускае *zukas (> suckis), літоўскае žūklys «рыбак», žūklė «рыбалка»V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 890—891.. Далей да індаеўрапейскага *ğheu- «рыба»K. Karulis. Latviešu etimolog̓ijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 1199.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 416—417..

Назва ракі значыць «Рыбная (рака)».

Гідраграфія

Даўжыня ракі 17 км, з іх 10Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» км на тэрыторыі Краснапольскага раёна. Плошча вадазбору 38 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 4 км у напрамку на поўнач ад вёскі Марынаполле). Упадае ў Сож прыкладна за 6 км у напрамку на паўночны ўсход ад аграгарадка Ліцвінавічы (не даходзіць да Сажа, упадае ў возера Старыца).

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 г. Ліст карты N-36-99. Выданне 1979 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Сажа Катэгорыя:Рэкі Краснапольскага раёна Катэгорыя:Рэкі Кармянскага раёна