Саадэт Озкан (; 15 чэрвеня 1978, Ізмір, Турцыя) — турэцкая актывістка, змагар за правы дзяцей і супраць гвалту над імі. Будучы настаўніцай у пачатковых класах, даведалася, што яе вучні падвергліся сексуальнаму гвалту з боку дырэктара школы. Нягледзячы на ціск на яе, змагла да канца давесці расследаванне гэтых злачынстваў. З’яўляецца лаўрэатам Міжнароднай жаночай прэміі за мужнасць 2017 года.

Катэгорыя:Праваабаронцы