2026 (дзве тысячы дваццаць шосты) год па грыгарыянскім календары — невысакосны год, які пачынаецца ў чацвер. Гэта 2026-ы год нашай эры, 26-ы год 3-га тысячагоддзя, 26-ы год XXI стагоддзя, 6-ы год 3-га дзесяцігоддзя XXI стагоддзя, 7-ы год 2020-х гадоў.
Па рашэнні ААН 2026 год быў абвешчаны Міжнародны годам пашавых угоддзяў і пашавай жывёлагадоўлі.
Год беларускай жанчыны ў Беларусі.
Падзеі
Студзень
1 студзеня: Балгарыя далучылася да еўразоны. 3 студзеня: ЗША нанеслі авіяўдары па Венесуэле і заявілі аб затрыманні Нікаласа Мадура разам з жонкай. 4 студзеня: Экватарыяльная Гвінея перанесла сталіцу з Малаба ў Сьюдад-дэ-ла-Пас. 8 студзеня: Падкантрольныя міжнародна прызнанаму ўраду войскі ў ходзе грамадзянскай вайны ў Емене занялі Адэн. 17 студзеня: Еўрасаюз падпісаў пагадненне аб свабодным гандлі з Меркасур. Цырымонія ўручэння Еўрапейскай кінапрэміі адбылася ў Берліне, найлепшым названы фільм «Сентыментальная каштоўнасць» Ёакіма Трыера. 18 студзеня: У правінцыі Кордава (Іспанія) сутыкнуліся два цягнікі. Зборная Сенегала ў другі раз запар выйграла па футболе. Сутыкненні на паўночным усходзе Сірыі скончыліся пагадненнем аб спыненні агню паміж пераходным урадам і курдскімі СДС. 22 студзеня: Статут Савета міру, створанага паводле ініцыятывы Дональда Трампа, падпісалі ў Давосе 18 краін. На большую частку Паўночнай Амерыкі абрынуўся зімовы шторм. 28 студзеня: На шахтах Рубая ў правінцыі Паўночнае Ківу Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (ДРК) здарыўся абвал. 29 студзеня: Еўрасаюз уключыў Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі ў пералік тэрарыстычных арганізацый. 30 студзеня: У ЗША пачаліся пратэсты супраць міграцыйнай палітыкі адміністрацыі Дональда Трампа.
Люты
1 лютага: за найлепшы запіс атрымалі Кендрык Ламар і за «», лепшым альбомам прызнаны « », лепшая песня — «Wildflower» Білі Айліш. 3 лютага: Забіты Саіф аль-Іслам Кадафі, лівійскі палітык, сын Муамара Кадафі. 5 лютага: У Азербайджане да пазбаўлення волі, аж да пажыццёвага, прысуджаны былыя кіраўнікі Нагорна-Карабахскай Рэспублікі. 6 лютага: Урачыста адкрыліся зімовыя Алімпійскія гульні ў Мілане і Карціна-д’Ампеца. Здзейснены тэрарыстычны выбух у шыіцкай мячэці ў Ісламабадзе. 8 лютага: Аўстрыйскі снаўбардыст Беньямін Карл стаў самым узроставым пераможцам зімовых Алімпійскіх гульняў у асабістых відах спорту. 15 лютага: Нарвежскі лыжнік Ёханес Хёсфлат Клеба стаў рэкардсменам зімовых Алімпіяд па колькасці выйграных залатых медалёў. 19 лютага: Былы прэзідэнт Рэспублікі Карэя Юн Сок Ёль прысуджаны да пажыццёвага зняволення за кіраўніцтва мецяжом. Першае пасяджэнне Савета міру адбылося ў Вашынгтоне. 20 лютага: Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне аб адмене большасці тарыфаў, уведзеных Дональдам Трампам. Храм Саграда Фамілія ў Барселоне дасягнуў сваёй праектнай вышыні. 22 лютага: Завяршэнне XXV зімовых Алімпійскіх гульняў. 27 лютага: На фоне памежных сутыкненняў Пакістан абвясціў аб адкрытай вайне з Афганістанам. 28 лютага: Ізраіль і ЗША нанеслі ўдары па Іране, загінуў духоўны лідар і фактычны правіцель краіны Алі Хаменеі. Здзейснены ўдар па школе ў Мінабе.
Сакавік 1 сакавіка: Аятала Алірэза Арафі абвешчаны часовым выканаўцам абавязкаў Вышэйшага кіраўніка Ірана. 2 сакавіка: МУС Беларусі прызнала Вейшнорыю «экстрэмісцкім фарміраваннем». 8 сакавіка: Маджтаба Хаменеі абраны Вышэйшым кіраўніком Ірана. 9 сакавіка: Прэм’ера фільма «Праект “Авэ Марыя”» адбылася ў Лондане. 10 сакавіка: Узброеныя сілы Украіны нанеслі ракетны ўдар па Бранску. 15 сакавіка: Адбылася 98-я цырымонія ўручэння амерыканскай кінапрэміі «Оскар», найлепшым фільмам прызнана «Бітва за бітвай» рэжысёра Пола Томаса Андэрсана. 16 сакавіка: У ходзе афгана-пакістанскага канфлікту быў нанесены авіяўдар па шпіталі ў Кабуле. На Кубе поўнасцю прапала электразабеспячэнне. 17 сакавіка: Зборная Сенегала пазбаўлена тытула пераможцы па футболе. 23 сакавіка: Пад Пуэрта-Легісама (Калумбія) пацярпеў крушэнне ваенна-транспартны самалёт C-130. 31 сакавіка: У Крыме пацярпеў крушэнне расійскі ваенна-транспартны самалёт Ан-26.
Красавік
6 красавіка: Касмічная місія «Артэміда-2» абляцела Месяц, яна стала самай далёкай пілатуемай місіяй у гісторыі. 7 красавіка: ЗША і Іран ухвалілі перамір’е на Блізкім Усходзе. 8 красавіка: Рашэнні аб выхадзе Малдовы з базавых дагавораў СНД былі адобраны прэзідэнтам краіны Маяй Санду і ўступілі ў сілу. 11 красавіка: Здарылася цісканіна ля цытадэлі Ла-Фер’ер (Рэспубліка Гаіці). На судне MV Hondius ад успышкі хантавіруса загінуў першы чалавек. 12 красавіка: Адбыліся парламенцкія выбары ў Венгрыі. 15 красавіка: Здарылася масавае забойства ў школе ў Аніктшубата (Турцыя). 16 красавіка: Міжнародная кааліцыя, якую ўзначальвалі ЗША, вывела свае войскі з Сірыі. 18 красавіка: У Кіеве зламыснік адкрыў стральбу на вуліцы і захапіў закладнікаў. 21 красавіка: Кабінет міністраў Японіі поўнасцю адмяніў забарону 1967 года на экспарт зброі. 25 красавіка: Падчас узброеных сутыкненняў у Малі загінуў міністр абароны Садзіё Камара. 26 красавіка: На Лонданскім марафоне кеніец Себасцьян Саве ўпершыню ў гісторыі прабег марафонскую дыстанцыю хутчэй як за дзве гадзіны ў межах афіцыйнага спаборніцтва. 28 красавіка: Гродзенская «Алімпія» выйграла чэмпіянат Беларусі па баскетболе сярод жанчын.
Май 1 мая: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты выйшлі з АПЕК. 9 мая: Прэм’ер-міністрам Венгрыі абраны Петэр Мадзьяр. 10 мая: Ля Канарскіх астравоў пачалася эвакуацыя з судна MV Hondius, дзе зафіксавана ўспышка хантавіруса. 17 мая: СААЗ абвясціла аб надзвычайнай сітуацыі з-за эпідэміі Эболы ў Ітуры (ДР Конга). 18 мая: У ісламскім цэнтры Сан-Дыега (ЗША) быў здзейснены масавы расстрэл. 22 мая: У кітайскай правінцыі Шаньсі здарыўся выбух на вугальнай шахце. Украінскія войскі нанеслі ўдар па Старабельску ў падкантрольнай Расіяй Луганскай вобласці Украіны. 23 мая: Завяршыўся Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Фіёрд» рэжысёра Крысціяна Мунджыў. 25 мая: Папа Рымскі Леў XIV апублікаваў энцыкліку «Magnifica humanitas», прысвечаную праблеме штучнага інтэлекту. 29 мая: Выпушчаны дваццаты сольны студыйны альбом Пола Мак-Картні — «The Boys of Dungeon Lane».
Чэрвень
7 чэрвеня: Адбыліся парламенцкія выбары ў Арменіі. Кейка Фухіморы стала першай жанчынай, абранай на пасадзу Прэзідэнта Перу. 8 чэрвеня: Здарылася землетрасенне на востраве Мінданаа (Філіпіны). 10 чэрвеня: У Барселоне ў сотую гадавіну смерці Антоніа Гаўдзі ўрачыста асвечана цэнтральная вежа храма Саграда Фамілія. У выніку атакі БПЛА практычна знішчана панарама «Абарона Севастопаля». 11 чэрвеня: Стартаваў фінальны турнір чэмпіянату свету па футболе ў Мексіцы, ЗША, Канадзе. 12 чэрвеня: Кампанія SpaceX выйшла на біржу, што зрабіла яе заснавальніка Ілана Маска першым доларавым трыльянерам. 14 чэрвеня: Баскетбалісты «Нью-Ёрк Нікс» сталі чэмпіёнамі НБА ўпершыню з 1973 года. 22 чэрвеня: У фінальнай частцы чэмпіянату свету па футболе аргенцінец Ліянель Месі забіў рэкордны 17-ы гол. 24 чэрвеня: Венесуэлу скаланулі два моцныя землетрасенні. 29 чэрвеня: Тэмпература паветра ў Пінску дасягнула +40,4 °C, зафіксіраваны самы спякотны дзень у гісторыі метэаназіранняў у Беларусі.
Ліпень
9 ліпеня: Алі Хаменеі пахаваны ў Мешхедзе. 10 ліпеня: Выйшаў альбом «Foreign Tongues» брытанскага рок-гурта «The Rolling Stones». 12 ліпеня: Больш за 30 чалавек загінулі падчас пажару ў Бангкоку. 15 ліпеня: Апублікавана першае апісанне віду малпаў . 16 ліпеня: Сяргей Карэцкі прызначаны Прэм’ер-міністрам Украіны. 17 ліпеня: Прэм'ерны паказ фільма «Адысея» сцэнарыста і рэжысёра Крыстафера Нолана адбыўся ў Лондане. 18 ліпеня: Ля ўзбярэжжа Гаяны пацярпеў крушэнне паром. 19 ліпеня: Завяршыўся чэмпіянат свету па футболе, перамогу атрымала каманда Іспаніі. Лідар Нікарагуа Даніэль Артэга абвясціў, што ў краіне больш не будуць праводзіцца выбары. 20 ліпеня: Эндзі Бернэм заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. 26 ліпеня: Славенскі велагоншчык Тадэй Пагачар у пяты раз выйграў «Тур дэ Франс». 28 ліпеня: У прэфектуры Кумамота (Японія) адбылося землетрасенне, пацярпеў замак Кумамота. 29 ліпеня: Урад Рэспублікі Науру афіцыйна змяніў назву краіны на «Наоэра».
Жнівень
7 жніўня: Турцыя, Саудаўская Аравія і Пакістан падпісалі Меканскае абарончае пагадненне. 10 жніўня: Разбуральнае землетрасенне здарылася на захадзе Калумбіі. 11 жніўня: Былы прэзідэнт Сірыі Башар Асад завочна прысуджаны да смяротнага пакарання за злачынствы, учыненыя за гады грамадзянскай вайны. Крушэнне парома на вадасховішчы Карыба стала найбуйнейшай транспартнай катастрофай у гісторыі Зімбабвэ. 12 жніўня: Поўнае сонечнае зацьменне назіралася над Арктыкай, Грэнландыяй, Ісландыяй, Атлантычным акіянам, Іспаніяй. 15 жніўня: Моцнае землетрасенне здарылася ў моры Флорэс паблізу інданезійскага вострава Флорэс. 26 жніўня: Паводка ў Непале і Кітаі, выкліканая лавінай у Тыбеце, затапіла шэраг населеных пунктаў. 28 жніўня: Пасля смерці Харальда V каралём Нарвегіі стаў Хокан VIII. 29 жніўня: На рэферэндуме ў Ісландыі большасць выказалася супраць перамоў аб членстве краіны ў Еўрапейскім Саюзе. 30 жніўня: НАСА запусціла інфрачырвоны касмічны тэлескоп «Нэнсі Грэйс Роман». Паром з пасажырамі перавярнуўся каля берагоў Паўночнага Кіпра.
Верасень
12 верасня: Завяршыўся 83-і Венецыянскі кінафестываль, Залатога льва атрымаў фільм «» рэжысёркі . Казахстанская тэнісістка Алена Рыбакіна выйграла Адкрыты чэмпіянат ЗША, пасля чаго стала першай ракеткай свету. 14 верасня: Лявонцій (Тумоўскі) прызначаны апостальскім адміністратарам для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі. 16 верасня: Вынесены прысуд косаўскаму лідару Хашыму Тачы, які абвінавачаны ў ваенных злачынствах. 17 верасня: Апублікавана апісанне новага віду каціных Leopardus tilcayo. 23 верасня: У Эфіопіі баевікі НФВТ і Фано пачалі сумеснае наступленне супраць урада.
Нарадзіліся
Памерлі
11 студзеня: Луіс Брус — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі. 30 студзеня: Кэтрын О’Хара — канада-амерыканская актрыса і сцэнарыстка. 28 лютага: Алі Хаменеі — іранскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч. 5 сакавіка: Уладзімір Карызна — беларускі паэт, перакладчык. 17 сакавіка: Алі Ларыджані — дзяржаўны дзеяч Ірана. 19 сакавіка: Чак Норыс — амерыканскі акцёр, майстар баявых мастацтваў. 6 мая: Тэд Цёрнер — амерыканскі бізнесмен, заснавальнік тэлеканала CNN. 26 мая: Раіса Баравікова — беларуская пісьменніца, перакладчыца. 5 ліпеня: Пётр Садоўскі — беларускі мовазнавец, палітык і дыпламат. 20 ліпеня: Ева Вежнавец — беларуская пісьменніца, журналістка. 11 жніўня: Аляксандр Мілінкевіч — беларускі навуковец, грамадскі дзеяч і палітык.
Крыніцы
Спасылкі