Зару́біна () — пасёлак гарадскога тыпу ў Хасанскім раёне Прыморскага края Расіі.
Пасёлак гарадскога тыпу Зарубіна размешчаны на поўдні паўвострава Зарубіна ў заходняй частцы бухты Сёмухі заліва Пасьета заліва Пятра Вялікага. Да Уладзівастока па аўтамабільнай дарозе — 220 км, па моры — 105 км. Пасёлак быў заснаваны 18 кастрычніка 1928 года. Названы ад паўвострава Зарубіна, на якім размешчаны. Паўвостраў жа названы ў гонар механіка шхуны «Усход», падпаручніка корпуса інжынераў-механікаў Івана Іванавіча Зарубіна.
Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1940 года.
Літаратура
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Прыморскага края