Надзея (Надзея-Ванда) Пятроўна Хадасевіч-Лежэ, Надзя Лежэ (; — ) — французская мастачка беларускага паходжання.
Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Асецішчы Віцебскай губерні, паводле іншых звестак у вёсцы Мажанка Мінскай губерні.
Напачатку 1920-х гадоў вучылася ва Уладзіслава Страмінскага ў Смаленску, магчыма і ў Казіміра Малевіча у Віцебску. У 1923 годзе з запрашэння Страмінскага прыехала ў Варшаву, вучылася ў Акадэміі Мастацтваў у Варшаве. Выйшла замуж за мастака Станіслава Грабоўскага. У 1924 годзе разам з мужам пераехала ў Парыж.
Вучылася ў Акадэміі Сучаснага мастацтва (Académie Moderne), якую заснавалі Фернан Лежэ і Амадэ Азанфан. У 1927—1928 гадах удзельнічала ў выданні франка-польскага часопіса «L’Art Contemporain — Sztuka Współczesna», дзе спалучалася паэзія і мастацтва. Ад 1926 году выстаўляла свае творы на выставах авангарднага мастацтва.
У 1932 годзе развялася з Грабоўскім і выйшла замуж за Фернана Лежэ.
У канцы 1940-х гадоў пераехалі на жыхарства ў Gif-sur-Yvette каля Парыжа, дзе ўтрымоўвалі салон для мастакоў і паэтаў. Пасля смерці Фернана Лежэ ў 1955 годзе ў асноўным займалася прапагандаваннем яго творчасці.
Памерла ў Парыжы.
Літаратура Nadia Léger: Évolution Première, 1920—1926. Paris: Société Revues et Publications, 1971. Czwiklitzer C. Suprematism de Khodossievitch-Léger. Paris, 1972. Дубенская Л. Рассказывает Надя Леже. Москва: Детская литература, 1978. Дубенская Л. Рассказывает Надя Леже. Минск: Юнацтва, 1983.
Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Імігравалі ў Францыю з Беларусі