Фільеры — спецыяльныя высокатрывалыя формы (пласціны, каўпачкі) з тарыраванымі адтулінамі, размешчанымі ў вызначаным парадку.

Фільеры прызначаныя для падзелу патоку вадкага рэчыва (раствора або расплаву) на асобныя бруі, якія затым ператвараюцца ў асобныя валокны і затым злучаюцца ў ніткі або джгуты. Фільеры як правіла вырабляюць з металаў (нікель, тантал, сплавы ), радзей з керамікі і шкла. Дыяметр, форма і размяшчэнне адтулін вызначаюцца тэхналагічным працэсам

Літаратура

Кабанов В. А. и др. т.3 Полиоксадиазолы — Я // Энциклопедия полимеров. — М.: Советская Энциклопедия, 1977. — 574 с. — 34 000 экз.

Катэгорыя:Вытворчыя працэсы і аперацыі Катэгорыя:Дэталі машын і механізмаў