Нажай-Ю́рт (, ) — сяло ў Чачэнскай Рэспубліцы. Адміністрацыйны цэнтр Нажай-Юртаўскага раёна. Утварае муніцыпальнае ўтварэнне Нажай-Юртаўскае сельскае паселішча. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Чачні, па абодвух берагах ракі Ямансу, за 90 км на паўднёвы ўсход ад горада Грозны і за 25 км на паўднёвы захад ад Хасавюрта.

Бліжэйшыя населеныя пункты: на поўначы — сёлы Балансу і Ямансу, на паўночным усходзе — вёскі Чапаева і Навалакскае, на паўднёвым усходзе — сяло Чурч-Ірзу, на поўдні — сёлы Більты і Мехкешты, на паўднёвым захадзе — сёлы Ішхой, Рагун-Кажа і Айці-Мохк, на захадзе — сяло Беці-Мохк і на паўночным захадзе — сяло Новы Замай-Юрт.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Залімхан Анварбегавіч Дундараў, беларускі хірург

Катэгорыя:Населеныя пункты Чачні