Су́харава — жылы раён ва Фрунзенскім раёне Мінска, які складаецца з васьмі мікрараёнаў. Размешчаны на захадзе горада, у межах Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. З паўднёвага усходу мяжуе з жылым раёнам Паўднёвы Захад, а з паўночнага усходу — з жылым раёнам Захад. Побач з раёнам знаходзіцца лесапарк Мядзведжына і экалагічна чыстая прамысловая зона, на якой размешчаны НВА Цэнтр.
Назву атрымаў ад вёскі Сухарава, вядомай з 1-й паловы XV ст.
У раёне жыве не меней за 150 тыс. чалавек. Медыцынскія ўстановы: амбулаторыя агульнай практыкі № 2 на вул. Акадэміка Фёдарава і 10-я гарадская паліклініка, будуецца новая дзіцячая паліклініка на скрыжаванні вуліц Лабанка і Сухараўскай. Ёсць праваслаўная царква імя арханёла Міхаіла на вул. Шаранговіча, а таксама дзве пратэстанцкія царквы на вуліцах Гарэцкага і Кавалёва. На адлегласці каля 2 км ад жылога масіва размешчана ЦЭЦ-4.
У 2010-я гады мікрараён інтэнсіўна забудоўваецца. У 2009—2010 гадах пабудавана 45 жылых дамоў, 2 школы і адна дарослая паліклініка. Да 2015 года плануецца завяршэнне забудовы.
Асноўныя вуліцы
В. Шаранговіча М. Гарэцкага У. Лабанка П. Панчанкі Сухараўская Л. Скрыпнікава Ф. Фёдарава Л. Чайлыткі Ф. Янкоўскага І. Шамякіна
Інфраструктура
Грамадская інфраструктура
У жылым раёне вядзецца актыўнае будаўніцтва гарадской інфраструктуры, так ў жніўні-верасні 2009 года былі здадзены новая паліклініка і школа. У жылым раёне створана досыць развітая сетка гандлёвых аб’ектаў, аптэк і іншых аб’ектаў грамадскага абслугоўвання, у тым ліку аддзяленняў паштовай сувязі РУП «Белпошта» і ААБ «Беларусбанк». Мэдыцынскія ўстановы прадстаўленыя амбулаторыяй агульнай практыкі № 1 і паліклінікай № 10. Галоўныя гандлёвыя кропкі раёна — ГЦ «Maximus» і ГЦ «Preston».
Транспарт Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Сухарава-5, якая адкрылася ў снежні 2013 года.
Транспартная інфраструктура мікрараёнаАфіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» . Нумар маршрута: Назва маршрута: Заўвагі: Аўтобусныя маршруты: 11 д/с Вяснянка — Маршала Лосіка 12 д/с Кунцаўшчына — д/с Сухарава-5 17 д/с Сухарава-5 — д/с Кунцаўшчына 30а Мінскрыбпрам — Красны Бор Панядзелак - пятніца 30с Каржанеўскага — Красны Бор 42 д/с Сухарава-5 — Люцынская 50с Кірава (Вакзал) — д/с Сухарава-5 83э д/с Малінаўка-4 — ГЦ Ждановічы Акрамя панядзелка 121 д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы 121д д/с Сухарава-5 — Люцынская Субота, нядзеля 122э д/с Кунцаўшчына — С. Кавалеўскай Панядзелак — пятніца 137 д/с Кунцаўшчына — Водаачышчальная станцыя Панядзелак — пятніца 138 д/с Кунцаўшчына — Прамвузел Заходні 140 д/с Сухарава-5 — ГЦ Ждановічы Панядзелак — пятніца 144с д/с Кунцаўшчына — д/с Курасоўшчына 177э д/с Кунцаўшчына — Азярцо Панядзелак - пятніца (7.39), субота - нядзеля (7.40) 182с д/с Каменная Горка-5 — д/с Сухарава-5 Панядзелак - пятніца Тралейбусныя маршруты: 7 д/с Сухарава-5 — АВ Цэнтральны 8 д/с Сухарава-5 — д/с Дружная Панядзелак — пятніца 13 д/с Сухарава-5 — Гарадскі вал 18 д/с Сухарава-5 — Люцынская Панядзелак — пятніца 21 д/с Сухарава-5 — Люцынская 25 д/с Кунцаўшчына — д/с Малінаўка-4 38 д/с Славінскага — д/с Сухарава-5 45 д/с Сухарава-5 — ст.м. Пятроўшчына 48 д/с Кунцаўшчына — Паліклініка №10 52 д/с Малінаўка-4 — Люцынская 66 д/с Сухарава-5 — ст.м. Міхалова 77 д/с Сухарава-5 — Сапёраў
Славутасці
Лесапарк Мядзведжына закладзены ў 1872 годзе і размешчаны паміж вуліцамі Якубоўскага, Шаранговіча і Гарэцкага. Галоўная славутасць лесапарка — цэнтральны сквер, у якім месціцца фантан «Хлопчык і лебедзь» працы італьянскага скульптара Ларэнца Берніні. Сквер быў рэканстуяваны ў 1971 годзе. Цяпер ён, як і сам лесапарк, з’яўляецца любімым месцам для адпачынку жыхароў бліжэйшых жылых раёнаў.
Крыніцы
Спасылкі Сайт пра Сухарава
Катэгорыя:Жылыя раёны Мінска Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)