Ду, Манастырскі — самы вялікі востраў Беларусі. Знаходзіцца ў заходняй частцы Асвейскага возера (Верхнядзвінскі раён). Плошча каля 5 км².

Паверхня ўзгорыстая. Найвышэйшы пункт вострава — гара Піліпаўка мае адзнаку 162,5 м над узроўнем мора, узвышаецца на 32,7 м над урэзам вады Асвейскага возера. Вяршыня адзначана жалезабетонным слупком і прывяршынным ровам. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы вострава за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад урочышча Востраў (аднайменная вёска да цяперашняга часу не захавалася).

Вакол вострава палоса надводнай расліннасці (чарот, трыснёг) шырынёй да 100 м і невялікія ўчасткі пяску каля паўднёвага берага — С. 139.

Спасылкі Репортаж о самом большом острове в Беларуси и его последних жителях — onliner.by

Катэгорыя:Астравы Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Верхнядзвінскага раёна