Жа́лінка — рака ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 6 км. Плошча вадазбору 49 км². Пачынаецца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Жаліна, вусце за 1,5 км на захад ад вёскі Месціна. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Спасылкі Ліст карты N-35-94. Выданне 1982 г.
Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Бярэзінскага раёна