Антуан II Добры (; , Бар-ле-Дзюк — , Бар-ле-Дзюк) — герцаг Бара і Латарынгіі з 1508 года, тытулярны герцаг Гелдэрна у 1538—1541 гадах. Сын Рэнэ II Латарынгскага і Філіпы Гелдэрнскай.

Біяграфія 210 px|thumb|left|Статуя герцага Антуана ў палацы герцагаў Латарынгскіх у Нансі Антуан Латарынгскі, як і яго брат Клод, выхоўваўся пры двары караля Францыі Людовіка XII, дзе пасябраваў са сваім кузенам герцагам Ангулемскім — будучым каралём Францыскам I.

Ва ўзросце 19 гадоў ён страціў бацьку, і яго маці Філіпа Гелдэрнская запатрабавала сабе рэгенцтва. Але Штаты Латарынгіі заявілі, што Антуан знаходзіцца ва ўзросце дастатковым для самастойнага кіравання і не мае патрэбы ў апецы.

У 1509 годзе, даручыўшы кіраванне герцагствамі маці і біскупу Туля Югу дэз Азару, Антуан разам з Людовікам XII адправіўся ваяваць у Італію. Ён прыняў удзел у бітве пры Аньядэла 14 мая 1509 года. Пачынаючы з гэтай кампаніі яго асабістым урачом становіцца Сімфар'ен Шамп'е, якога ён пасвяціць у рыцары пры Марыньяна.

Пасля смерці Людовіка XII Антуан прысутнічае на каранацыі Францыска I і затым суправаджае яго ў Італію, дзе бярэ ўдзел у бітве пры Марыньяна 13—14 верасня 1515. Але, адцягнены ўнутранымі праблемамі Латарынгіі, ён не прыняў удзел у наступных экспедыцыях і ў бітве пры Павіі (1525), дзе загінуў ягоны брат Франсуа, граф дэ Ламбеск.

Паколькі рэформа, распачатая Лютэрам, пачала пранікаць у Мец і ў Латарынгію, 26 снежня 1523 Антуан II апублікаваў эдыкт, які забараняў лютэранскія пропаведзі і продаж пратэстанцкай літаратуры.

Становішча пагоршылася ў наступным годзе, калі ў Эльзасе ўспыхнула сялянскае паўстанне, вядомае як Бунт мужланаў (révolte des Rustauds). Паўстанцы ўзялі Саверн і паспрабавалі захапіць Сен-Дзье. Сяляне з краю Біч (Pays de Bitche) паўсталі ў сваю чаргу ў маі 1525. Герцаг вымушаны быў пачаць карную экспедыцыю, якая вызваліла Саверн 17 мая, а 20 мая знішчыла армію паўстанцаў каля Селесты. Пасля Антуан II павінен быў ратыфікаваць новыя эдыкты супраць пратэстантаў.

Праз спадчыну і пакупкі Антуан пашырыў тэрыторыю герцагства. З 1525 года ён прытрымліваўся нейтралітэту ў войнах, якія вялі паміж сабой Францыск I і Карл V.

Паводле Нюрнбергскага дагавора ад 26 жніўня 1542 года герцагства Латарынгскае было прызнана незалежным ад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Але існавала адна праблема, якая турбавала Антуана Добрага: пасля бітвы пры Павіі Францыск I адмовіўся ад Мілана і Неапаля. Італія перастала быць полем бітвы для абодвух манархаў, і ім стаць рызыкавала Латарынгія. Герцаг спрабаваў лавіраваць паміж двума кіраўнікамі, каб яны абмінулі Латарынгію, але беспаспяхова.

14 чэрвеня 1544 Антуан II памёр ад хваробы.

Сям'я і дзеці У 1515 годзе Антуан ажаніўся з сястрой канетабля Бурбона — , дачкой Жыльбера, графа Манпансье, і Клары Ганзага. Гэты шлюб прынёс яму пасаг — сеньярыю Меркёр. Дзеці: Франсуа I (1517—1545) — герцаг Бара і Латарынгіі, з 1541 у шлюбе з Крысцінай Дацкай (1521—1590) Ганна Латарынгская (1522—1568) — першы муж з 1540 — Рэнэ дэ Шалон, прынц Аранскі (1519—1544); другі з 1548 — Філіп II дэ Крой, герцаг ван Арсхот (1496—1549) Нікола дэ Меркёр (1524—1577) — біскуп Меца, затым граф Вадэмон і герцаг дэ Меркёр. Са-рэгент (1545—1552), затым рэгент (1552—1559) Латарынгіі Яшчэ трое дзяцей памерлі ў раннім узросце.

Спасылкі

Катэгорыя:Латарынгскі дом Катэгорыя:Герцагі латарынгскія Катэгорыя:Герцагі Бара Катэгорыя:Удзельнікі Італьянскіх войнаў