Лямец — шчыльны тэкстыльны матэрыял з воўны, які валодае ўнікальна нізкай цеплаправоднасцю і досыць добра прапускае паветра.

Лямец вырабляецца звычайна ў выглядзе полак, якія маюць розную таўшчыню, у залежнасці ад прызначэння. Гатункі лямцу, якія вырабляюцца з тонкага пуху трусоў або коз, вядомыя пад назвай фетр (ад ) — тонкі лямец.

Гісторыя Адзіны прыродны матэрыял, з якога можа быць выраблены лямец, — воўна. Лепш за ўсё падыходзіць авечая. Валокны воўны маюць верхні лускаваты пласт — кутыкулу, дзякуючы яму валокны могуць счапляцца адно з адным пад уздзеяннем гарачай вады і пары. На гэтым заснаваны прынцып лямцавання.

У Еўропе ў часы антычнасці лямец збівалі, валялі і пракатвалі з дапамогай вальцоў, вырабленых з дрэва.

Лепшым матэрыялам для вытворчасці фетру на Русі лічылася воўна зайца-русака. На фетравыя капялюшы, вытворчасць якіх асабліва была развіта ў XIX стагоддзі, выкарыстоўваліся кавалкі матэрыялу самай высокай якасці. Форма надавалася капелюшу на драўлянай даўбешцы, на якой фетр апрацоўваўся парай і выбіваўся. З фетру, падвергнутага спецыяльнай апрацоўцы, вырабляецца велюр.

З лямцу робяць , валёнкі, фетравыя капялюшы, , , кіргізскія каўпакі, а таксама пакрыцці для юрт, пад сёдлы. У тэхніцы фетр выкарыстоўваецца для пракладак і ў якасці фільтравальных матэрыялаў.

Таксама лямец ужываюць пры стварэнні дэталяў для музычных інструментаў, паколькі з яго робяць малаточкі, падкладачныя дыскі, , лямцавыя стужкі і пракладкі ў фартэпіяна, і раялях.

Літаратура

Жуковская Н. Л. «Пусть будет теплым ваш войлок!» // Восточная коллекция. 2001. № 1.  (Артыкул пра ролю лямца ў культуры качавых народаў.) Фетр // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1961. — Т. IX. — Стб. 35—39.

Катэгорыя:Ушчыльнікі Катэгорыя:Лямец Катэгорыя:Нятканыя тэкстыльныя матэрыялы