Керым Курбаннепесаў () (, паселішча Гёкдэпе, Туркменская ССР — ), Ашгабат) — туркменскі пісьменнік, перакладчык. Народны пісьменнік Туркменскай ССР (1967). Дзяржаўная прэмія Туркменскай ССР імя Махтумкулі (1970).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і калгасніка. Бацька Керыма загінуў на фронце. У трынаццацігадовым узросце, застаўшыся разам з чатырма малодшымі братамі і сястрычкамі, стаў фактычна галавой сям’і. Працаваў у калгасе, раённым бібліятэкарам, будаваў Тэджанскае вадасховішча, служыў у войску. У 1961 годзе скончыў Туркменскі ўніверсітэт (Ашхабад).
Творчасць Пачынаючы з 1946 года, вершы Курбанепесава рэгулярна з’яўляюцца на старонках рэспубліканскіх маладзёжных газет, сатырычнага часопіса «Токмак». У 1949 годзе ў маскоўскім часопісе «Змена» публікуецца яго верш «Калгасчы гыз» («Дзяўчына з калгаса»). Першы зборнік вершаў — «Крыніца маёй сілы» («Гүйҗүмің гөзбашы», 1951).
Паэзія Курбаннепесава эмацыйная, афарыстычная і рамантычна прыўзнятая, блізкая народнай творчасці. Паэма «Дзед Таймаз» («Таймаз баба», 1960) — лірыка-эпічнае палатно з народнага жыцця. Паэма «Сорак» («Кырк», 1967) — разважанне пра асобу паэта, пра мастацтва слова, пра сэнс жыцця, пра грамадзянскія ідэалы.
У 1974 годзе выйшаў яго аповед у вершаванай форме «Зачыненая» — пра дзяўчыну Огультерек, якая пакутуе на МЛД. У аповедзе апісваецца тое, як негаворачая і нерухомая дзяўчына спрабуе кантактаваць з навакольнымі пры дапамозе вачэй і мімікі і пра яе цяжкія выпрабаванні.
Перакладаў з рускай, англійскай, італьянскай, бенгальскай, турэцкай, персідскай на туркменскую мову творы А. Пушкіна, Н. Някрасава, У. Уітмена, Н. Хікмета, Алішэра Наваі і інш. Творы самога К. Курбаннепесава перакладзены на шэраг моў. Аўтар папулярных песень.
На Алеі натхнення у цэнтры Ашхабада ўсталяваны бюст Керыма Курбаннепесава.
Літаратура Амандурдыева О. Эпоха и герой в лирике Керима Курбаннепесова. — Ашгабад, 1994 Карлюкевіч Алесь. Талент дружбы: (памяці туркменскага паэта К. Курбаннепесава) // Голас Радзімы, 1989. 14 верасня (№ 37) Алесь Карлюкевич. Вспоминая Керима Курбаннепесова // Неман, 2020, № 3
Спасылкі Алесь Карлюкевич. Туркменистан — в белорусском сердце: Керим Курбаннепесов и Дмитрий Песляков. Дружба народного поэта Туркменистана и белорусского журналиста // Саюз пісьменнікаў Беларусі, 2026-5-11 Алесь Карлюкевіч. Сёлета спаўняецца 95 гадоў туркменскаму класіку // Звязда, 2024-1-27 Kerim Gurbannepesow «Язмасы хас агыр душен гошгы» Керим Курбаннепесов «Омрюме пент» Керим Курбеннепесов «Яшлык драмасы» Керим Курбаннепесов «Язмасы агыр душен гошгы»
Катэгорыя:Туркменскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты СССР