Канстанцін Генадзевіч Моластаў (нар. , Краснаармейск, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, пагранічнік. Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь (з 30 мая 2023). Генерал-маёр (2023).
Біяграфія Нарадзіўся 30 мая 1970 года ў Краснаармейску Саратаўскай вобласці РСФСР.
З 1977 па 1987 год вучыўся ў сярэдняй школе № 7 г. ГроднаПолковник Константин Молостов назначен начальником Гродненской пограничной группы. У 1988 годзе з Гродна быў прызваны на тэрміновую ваенную службу ў пагранічныя войскі. З лістапада 1988 года па жнівень 1989 года праходзіў тэрміновую службу ў Сярэднеазіяцкай пагранічнай акрузеРуководящий состав.
У 1993 годзе скончыў Алмацінскае вышэйшае пагранічнае каманднае вучылішча КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага, у 2004 годзе — Пагранічную акадэмію Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі, у 2011 годзе — Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у 2019 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі БеларусьНовым председателем Госпогранкомитета назначен Константин Молостов.
З 1993 па 1996 год — намеснік начальніка, з 1996 па 2001 год — начальнік пагранічнай заставы Гродзенскага пагранічнага атрадаРазгляд кадравых пытанняў.
З 2004 па 2005 год — намеснік начальніка штаба — начальнік аддзела штаба Гомельскага пагранічнага атрада.
З 2005 па 2007 год — намеснік начальніка штаба — начальнік аддзела штаба Лідскага пагранічнага атрада.
З 2007 па 2009 год праходзіў службу на розных пасадах у Гродзенскім пагранічным атрадзе.
З 2009 па 2012 год — першы намеснік начальніка пагранічнай групы — начальнік аператыўнага ўпраўлення Брэсцкай пагранічнай групы.
З 2012 года па верасень 2014 года камандаваў Полацкім пагранічным атрадам.
З верасня 2014 года па 30 мая 2023 года працаваў начальнікам 16-й (Гродзенскай) пагранічнай групы пагранічнай службы.
2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла Моластава ў амерыканскі санкцыйны спіс. Таксама ён трапіў пад санкцыі Канады і ў чорны спіс Еўрасаюза. 20 снежня Моластава ў свой санкцыйны спіс уключыла ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя.
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.
30 мая 2023 года прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі БеларусьКіраўнік Дзяржпагранкамітэта і кіраўнікі мясцовай вертыкалі. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні.
27 чэрвеня 2023 года прысвоена званне генерал-маёраЛукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу.
Сям’я Жанаты. Сын — Захар Канстанцінавіч Моластаў, капітан, першы намеснік каменданта пагранічнай камендатуры «Гудагай».
Узнагароды Медаль «За бездакорную службу» III ступені (2001)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2001 года № 33 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў i прыраўнаваных да iх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступенi», медаль «За бездакорную службу» II ступені, медаль «За бездакорную службу» I ступені, нагрудны знак «Ганаровы пагранічнік Садружнасці Незалежных Дзяржаў» (2017)Список лиц, награжденных нагрудным знаком «Почетный пограничник Содружества Независимых Государств», юбілейны медаль «100 год органам пагранічнай службы Беларусі» (2018), ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2018)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2018 года № 188 «Аб узнагароджанні», медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» (2022)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 мая 2022 года № 180 «Аб узнагароджанні».
Крыніцы
Катэгорыя:Пагранічнікі Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Пагранічнікі Беларусі