Катаў (у вярхоўі Вялікі Катаў; , ) — рака на Паўднёвым Урале, левабярэжны прыток Юрузані. Даўжыня — 111 км, плошча вадазбору — 1100 км².

Бярэ пачатак у Чалябінскай вобласці, за 2 км на захад ад гары Барская Шышка, працякае каля 16 км па тэрыторыі Башкартастана, дзе прымае Малы Катаў, і далей зноў цячэ па тэрыторыі Катаў-Іванаўскага раёна Чалябінскай вобласці.

На рацэ шмат парогаў, цячэнне хуткае, а па берагах размешчана каля дзясятка невялікіх па памеры пячор. У гарадах Катаў-Іванаўск і Усць-Катаў зарэгуляваны сажалкамі.

Крыніцы

Катэгорыя:Басейн Камы Катэгорыя:Рэкі Башкартастана Катэгорыя:Рэкі Чалябінскай вобласці