Вілягодскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і скасаванае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ільінска-Подамскае.
30 верасня 2020 года сельскія паселішчы Вілягодскага муніцыпальнага раёна былі пераўтвораны Вілегодскую муніцыпальную акругу.
Геаграфія Раён размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Архангельскай вобласці і прыраўнаваны да раёнаў Крайняй Поўначы. Мяжуе з Ленскім і Котласкім раёнамі вобласці, а на поўдні — з Кіраўскай вобласцю і Сысольскім раёнам Рэспублікі Комі. Плошча раёна — каля 4,7 тыс. км². Лясы займаюць 70 % плошчы раёна. У раёне налічваецца 177 населеных пунктаў. Рака Віледзь падзяляе раён на дзве часткі.
Крыніцы
Катэгорыя:Раёны Архангельскай вобласці