Васіль Аляксандравіч Струк (нар. ) — вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1991).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Валожын (Мінская вобласць, Беларусь). У 1971 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава. З 10 чэрвеня 1974 года па 15 мая 1990 годаСтрук Василий Александрович // Сетевая энциклопедия «Известные учёные» працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм Акадэміі навук БССР. Займаў пасады інжынера, малодшага навуковага супрацоўніка, старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі. У 1976—1979 гадах праходзіў навучанне ў аспірантуры і ў 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Создание и исследование машиностроительных антифрикционных материалов на основе модифицированных термопластов» (кансультант — акадэмік У. А. Белы). У 1988 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэмы «Трибохимическая концепция создания антифрикционных материалов на основе многотоннажно выпускаемых полимерных связующих» (кансультант — акадэмік У. А. Белы). З 1990 года В. А. Струк працуе ў Гродзескім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У 1991 годзе яму прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці «Матэрыялазнаўства ў машынабудаванні». Пасады ва ўніверсітэце: загадчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій (1991—2005), дэкан факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання (2005—2015), прафесар кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку 26 манаграфій, 16 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, больш за 150 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы. Займаецца даследаваннем трыбатэхнічных з’яў пры стварэнні і эксплуатацыі трыбатэхнічных сістэм, тэхналогіі і матэрыялазнаўстве палімерных нанаматэрыялаў, антыфрыкцыйных матэрыялаў на аснове сумесей палімераў.

Арганізатар і навуковы кіраўнік навукова-вучэбна-вытворчага кластара «Вучэбна-метадычны цэнтр „Прамаграмаш“». Заснавальнік і навуковы кіраўнік навуковай школы «Фізіка-хімія, матэрыялазнаўства і тэхналогія палімерных нанакампазіцыйных матэрыялаў». Пад навуковым кіраўніцтвам прафесара В. А. Струка абаронены больш за 20 кандыдацкіх і больш за 20 магістарскіх дысертацый.

Член рэдакцыйнай калегіі навуковага, вытворча-практычнага часопіса «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 6. Тэхніка»Сайт часопіса «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 6. Тэхніка». Правадзейны член Міжнароднай інжынернай акадэміі.

Сярод апублікаваных прац: Материалы на основе ненасыщенных полиэфиров / Г. Г. Коляго, В. А. Струк. — Мн.: Наука и техника, 1989. — 185 с. Ингибиторы изнашивания металлополимерных систем / В. А. Струк, В. А. Гольдаде, С. С. Песецкий. — М.: Химия, 1993. — 480 с. Нанокомпозиционные машиностроительные материалы: опыт разработки и применения / С. В. Авдейчик, В. А. Струк, А. В. Рогачёв [и др.]. — Гродно: ГрГУ, 2006. — 570 с. Карданные передачи: конструкции, материалы, применение / В. И. Кравченко, Г. А. Костюкович, В. А. Струк; под ред. В. А. Струка. — Минск: Тэхналогія, 2006. — 409 с. Введение в физику нанокомпозиционных машиностроительных материалов / С. В. Авдейчик [и др.]; под ред. В. А. Струка. — Гродно: ГГАУ, 2009. — 439 с. Фторсодержащие ингибиторы изнашивания металлополимерных трибосистем / С. В. Авдейчик [и др.]; под ред. В. А. Струка. — Минск: Тэхналогія, 2011. — 270 с. Основы научной и инновационной деятельности / С. В. Авдейчик, Л. Н. Нехорошева, В. А. Струк. — Минск: Право и экономика, 2016. — 490 с. Технология модифицирования поверхностей трения деталей металлополимерных систем с применением высокоэнергетических воздействий / В. Г. Сорокин, Д. А. Прушак, Е. В. Овчинников, С. В. Авдейчик, А. В. Струк // Веснік ГрДУ імя Янкі Купалы. Сер. 6, Тэхніка. — 2011. — № 1(116). — С. 19—24. Технологические принципы получения изделий из высоконаполненных фторкомпозитов / В. В. Воропаев, С. В. Авдейчик, А. А. Скаскевич, В. А. Струк // Веснік ГрДУ імя Янкі Купалы. Сер. 6, Тэхніка. — 2014. — № 1(169). — С. 108—120. The phenomenon of nanostate in material science of functional composites based on industrial polymers / S. Avdeychik, V. Goldade, V. Struk, A. Antonov, A. Ikromov // Theoretical & Applied Science. — 2020. — Iss. 07. — Vol. 87. — P. 101—107. Реализация феномена наносостояния в материаловедении функциональных нанокомпозитов на основе промышленных полимеров / С. В. Авдейчик, В. А. Гольдаде, В. А. Струк, А. С. Антонов, А. Г. Икромов // Электронная обработка материалов. — 2021. — № 57(1). — С. 7—18.

Крыніцы

Літаратура

Республика Беларусь: энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 142.

Спасылкі Струк Василий Александрович // Сетевая энциклопедия «Известные учёные» Струк Василий Александрович // Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы Прэзентацыя «Учёные Гродненщины в области науки» — С. 20. // Гродзенскі філіял Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Постаці трыбалогіі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў