Ану́й () — рака ў Рэспубліцы Алтай і Алтайскім краі, левы прыток Обі. Даўжыня ракі — 327 км, плошча басейна 6930 км². Выток знаходзіцца ва Усць-Канскім раёне Рэспублікі Алтай, працякае па ім 35 км. У Алтайскім краі рака працякае па тэрыторыі Саланешанскага, Петрапаўлаўскага, Быстраістоцкага і Смаленскага раёнаў.
Асноўныя прытокі: Сібірка (Сібірачыха — левы, даўжыня 34 км), Слюдзянка (левы, 46 км), Салаўіха (правы, 32 км), Кудрыха (левы, 32 км), Чарацянка (правы, 67 км), Карама (277 км), Каракол (294 км).
Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Алтайскага края Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Алтай Катэгорыя:Прытокі Обі