Людміла Уладзіміраўна Марышчук (нар. 19.01.1954, г. , РСФСР) — псіхолаг, спецыяліст у галіне педагагічнай псіхалогіі, . Доктар псіхалагічных навук (1999, Расія; 2000, Беларусь), кандыдат педагагічных навук (1992), прафесар (2003)Марышчук, Людміла Уладзіміраўна (доктар псіхалагічных навук; кандыдат педагагічных навук; нар. 1954).

Біяграфія

Нарадзілася ў сям'і псіхолага Уладзіміра Марышчука.

Скончыла Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна (спецыяльнасць «Замежныя мовы», кваліфікацыя «Настаўнік іспанскай і англійскай мовы», 1982), Нацыянальны інстытут адукацыі (Мінск; дактарантура, 1999).

Працавала ў Ленінградскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. І. Герцэна (з 1984), Нацыяльным інстытуце адукацыі (з 1995), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 2000), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (з 2004), філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў г. Мінску (з 2009, кафедра тэорыі права, кіравання і псіхалогіі, прафесар).

Сям'я

муж Валерый Дзмітрыевіч Акельеў (нар. 1939), доктар тэхнічных навук, дацэнтАкельеў, Валерый Дзмітрыевіч (доктар тэхнічных навук ; будаўніцтва ; нар. 1939)

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: псіхалогія (агульная, развіцця, педагагічная, спорту); здольнасці; прафесійна-значныя якасці.

Літаратура

Марищук Людмила Владимировна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 647. Марищук Людмила Владимировна // Психологи Республики Беларусь: путь к диалогу : справочник. — Минск, 2008. — С. 39—40. История психологии в Беларуси : учебное пособие / Л. А. Кандыбович. — Минск, 2008. — 294, с. — Информация о Марищук Л. В.: с. 149, 211—212, 221.

Катэгорыя:Псіхолагі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі