Алта́йскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Алтайскае.
Геаграфія Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы края ў перадгор’ях Алтая. Мяжуе з Саланешанскім, Смаленскім, Савецкім раёнамі края і Рэспублікай Алтай. Рэльеф — горны і перадгорны. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Катунь, Сараса, Бірукса, Каменка, Куяган, Пясчаная, размешчана возера Ая. Глебы — чарназёмы вышчалачаныя гладкія і сярэднегумусныя, падзолістыя.
Клімат Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −16 °C, ліпеня +20 °C. Гадавая колькасць ападкаў — 937 мм. Раён вядомы сваім спрыяльным мікракліматам — зімой тут крыху цяплей, а летам крыху халадней, чым у іншых месцах Алтая. З-за непасрэднай блізкасці гор, тэрыторыя раёна абаронена ад моцных вятроў і выпадае значная колькасць ападкаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Раёны Алтайскага края