Стручо́чак — сухі плод, пакарочаны, звычайна аднанасенны (фарбоўнік), стручок, які раскрываецца (луннік, торбачнік, вайда) або не раскрываецца.

Даўжыня стручочка роўная або ў 2—3 разы большая за шырыню. Можа быць ясна крылатым, або са слаба развітымі крыламі, у выглядзе аблямоўкі. Па форме ён можа быць грушападобным (рыжак), сэрцападобным, трохгранным (стрэлкі), падоўжана-круглявым (клапоўнік пасяўны) і нават амаль круглым (торбачнік).

Літаратура

Словарь ботанических терминов / Под общей редакцией д.б.н. И. А. Дудки. — Киев: Наукова Думка, 1984.

Спасылкі Лекция 8. Плоды и семена // Проект «Вся биология»

Катэгорыя:Плод