Універсітэт Заходняй Джорджыі () — вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Кэралтан, штат Джорджыя.
Гісторыя Вучэльня заснавана ў 1906 годзе ў якасці чацвёртай акруговай сельскагаспадарчай і механічнай школы ў адказ на заклікі да «больш рэалістычнай адукацыйнай праграмы для сельскай моладзі» ва ўзросце ад 13 да 21 года. Месцам для школы была абраная плантацыя Бонэр.
Назва ўстановы «Чацвёртая раённая сельскагаспадарчая і механічная школа» была зменена на «Каледж Заходняй Джорджыі» ў 1933 годзе, калі яна стала двухгадовай установай. У 1957 годзе яна стала ўжо чатырохгадовай установай.
Да 1963 года каледж у межах палітыкі сегрэгацыі не прымаў на навучанне афраамерыканцаў.
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Джорджыя
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Джорджыі