Сяргей Іванавіч Верамейчык (нар. ) — беларускі краязнавец, гісторык, мастак, архітэктар-рэстаўратар, музыкант. Спецыяліст у галіне нумізматыкі Вялікага Княства Літоўскага XIV — сярэдзіны XVI стагоддзяў.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1953 годзе.

Скончыў у 1976 годзе аддзяленне «Інтэр’ер і абсталяванне» Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў архітэктарам-рэстаўратарам. Аўтар і ўдзельнік праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры. Выехаў з Мінска ў 1979 годзе, каб працаваць на рэстаўрацыі Мірскага замка.

З 1989 года ў в. Залессе Смаргонскага раёна. Працаваў настаўнікам выяўленчага мастацтва Залескай сярэдняй школе, стваральнік дзіцячай студыі малявання «Апалонік» і тэатральна-музычнай студыі «Альтранка». У 1997—2007 гадах навуковы супрацоўнік Залескага філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Цяпер супрацоўнік фірмы «НЕФ».

Навуковая дзейнасць Першы беларускі «агінсказнавец», які аднаўляў духоўную і матэрыяльную спадчыну Міхала Клеафаса Агінскага. Знаўца гісторыі і захавальнік сядзібы «Паўночныя Афіны» ў Залессі (Смаргонскі раён), дзякуючы якому яна датрывала да маштабнай рэканструкцыі ў 2015 годзе.

Даследуе генеалагічнае дрэва роду Агінскіх, біяграфію Міхала Клеафаса Агінскага, праекты рэканструкцыі беларускіх замкаў.

Бібліяграфія Mykolas Kleopas Oginskis (1765—1833). Vilnius, 2008. Міхал Клеафас Агінскі, 1765—1833: продкі, жыцце ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі). Мінск, 2003; 2008.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Рэстаўратары СССР Катэгорыя:Рэстаўратары Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы СССР Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Музыканты СССР Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага