Сяргей Лявонцьевіч Гаранін (нар. , Петразаводск) — беларускі літаратуразнавец. Спецыяліст па гісторыі беларускай мовы і літаратуры XIV—XVII стагоддзяў. Кандыдат філалагічных навук (1997), дацэнт.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Петразаводску (Расія). Сын літаратуразнаўца Лявонція Гараніна.

Скончыў у 1993 годзе МДПІ імя М. Горкага, у 1996 годзе — аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Абараніў у 1997 годзе кандыдацкую дысертацыю: «Жанр хаджэнняў у беларускай літаратуры XIV—XVI стст.».

У 1996—2005 гадах навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы. У 1997—2008 гадах дацэнт кафедры беларускай літаратуры БДПУ імя М. Танка. Галоўны інспектар Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі. У 2008—2015 гадах працаваў у Інстытуце мовы і літаратуры НАН Беларусі: загадчык сектара гісторыі беларускай літаратуры, намеснік дырэктара. Працаваў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі БДУ.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткага падаўлення пратэстаў выступіў у відэазвароце навукоўцаў супраць гвалту. Пазней быў затрыманы ў ліку 44 супрацоўнікаў Акадэміі навук Беларусі падчас аблавы КДБ у межах распачатага пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрору супраць любой нелаяльнасці да рэжыму ЛукашэнкіАблава ў Акадэміі навук, КДБ затрымліваў 44 супрацоўнікаў. 02.11.2022 // Наша Ніва. Адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту на Акрэсціна па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў)Дацэнт Гаранін на волі. 06.11.2022 // Наша Ніва. Пасля аблавы дырэктараў інстытутаў выклікалі ў Прэзідыум Акадэміі навук і патрабавалі звольніць тых, хто пасля нядаўняй апынуўся на «сутках». Сярод звольненых аказаўся і Сяргей ГаранінЗ Акадэміі навук звальняюць тых, каго затрымалі лукашысты. 10.11.2022 // Наша Ніва.

Навуковая дзейнасць Даследуе ўсходнеславянскае пісьменства XI—XVIII стагоддзяў, нацыянальную адметнасць пісьменства позняга Сярэднявечча, станаўленне арыгінальнай беларускай літаратуры і яе сувязі з утварэннем беларускай народнасці, займаецца публікацыяй помнікаў даўняга пісьменства Беларусі і беларускай літаратуры эпохі Вялікага Княства Літоўскага.

Бібліяграфія Шляхамі даўніх вандраванняў: гістарычна-тэарэтычны нарыс развіцця беларускай паломніцкай літаратуры XII-XVI стагоддзяў. Мінск, 1999. Археаграфічныя выданні (у складзе калектыву) Дыярыушы XVII стагоддзя (1594—1707 гады): Самуэль Маскевіч, Багуслаў Маскевіч, Піліп Абуховіч, Міхал Абуховіч, Тэадор Абуховіч. Мінск, 2016 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). Летапісы і хронікі Вялікага Княства Літоўскага, XV—XVII стст. Мінск, 2015 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). Рэлігійнае пісьменства кірылічнай традыцыі XI—XV стст. Мінск, 2013 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст. Мінск, 2011 (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). Літаратура XI—XVI стагоддзяў. Мінск, 2011; 2012 (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 1). Літаратура XVII—XVIII стагоддзяў. Мінск, 2012 (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 2).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага