14 чэрвеня 2023 года каля берагоў Грэцыя пацярпела крушэнне лодка, якая перавозіла мігрантаў.

Меркавана 10 чэрвеня судна адправілася з Табрука, Лівія, яе пунктам прызначэння была Італія. У ноч на 14 чэрвеня яна перавярнулася ў міжнародных водах недалёка ад горада Пілас, Грэцыя. Большасць пасажыраў былі з Егіпта, Сірыі і Пакістана. Пасля крушэння пачалася маштабная выратавальная аперацыя з прыцягненнем берагавой аховы і ВМС, таксама ўдзел прымалі прыватныя судны.

Колькасць пасажыраў на лодцы ацэньваецца ў 400—750 чалавек, паведамляецца аб выратаванні 104 з іх. Колькасць загінулых — 82 чалавекі, дакладная колькасць зніклых без вестак невядома. Каля 30 чалавек шпіталізаваны ў Пілосе. Чатыры чалавекі з сімптомамі пераахаладжэння былі дастаўлены верталётам у бальніцу горада Каламата. Урад Грэцыі абвясціў трохдзённую жалобу. Гэта здарэнне стала найбуйнейшым караблекрушэннем у Грэцыі з пачатку года, а таксама ацэньваецца як адно з самых смяротных у Еўропе за апошнія гады. Папярэдняй прычынай называецца перагружанасць.

Гл. таксама Караблекрушэнне ля Кратонэ (2023)

Зноскі

Катэгорыя:Падзеі 14 чэрвеня Катэгорыя:Чэрвень 2023 года Катэгорыя:Караблекрушэнні 2023 года