Джэраблус () — горад на поўначы Сірыі, размешчаны на тэрыторыі мухафазы Халеб. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна.
У старажытнасці ў наваколлях Джэраблуса размяшчаўся горад-дзяржава Каркеміш.
Геаграфічнае становішча Горад знаходзіцца ў паўночнай частцы мухафазы, на правым беразе ракі Еўфрат, паблізу мяжы з Турцыяй. Абсалютная вышыня — 367 метраў над узроўнем мора. Джэраблус размешчаны прыблізна за 95 км на паўночны ўсход ад Халеба, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі і за 393 км на паўночны ўсход ад Дамаска, сталіцы краіны.
Насельніцтва Паводле даных афіцыйнага перапісу 2004 года колькасць насельніцтва горада складала 11570 чалавек.
Статус Горад кантралюецца сірыйскай апазіцыяй.
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Сірыі