Стрэ́мя — частка сядла, прыстасаванне для ўпору, падтрымкі ног і раўнавагі вершніка пры верхавой яздзе.
Складаецца стрэмя з падножкі, дугі, пятлі або прарэзы для для путлішча, якім мацуецца да сядла. Звычайна мацуюць 2 парных, радзей — 1 або 2 няпарных.
Гісторыя У вучоных не існуе адзінага меркавання ні пра час, ні пра месца з’яўлення стрэмя. Адны даследчыкі лічаць, што страмёны з’явіліся ў пачатку нашай эры ў сарматаў, іншыя называюць раёны, памежныя з Кітаем у эпоху позніх Хань, трэція — поўдзень Сібіры (не пазней III стагоддзя або да V стагоддзя), чацвёртыя аддаюць прыярытэт у гэтым пытанні дзяржаве Кагуро (не пазней IV стагоддзя)Кызласов И. Л. О происхождении стремян // Советская археология. — 1973. — № 3. — С. 24—36.. Існуюць і іншыя меркаванні.
Папярэднікам стрэмя лічыцца мацаваная да сядла скураная ці вяровачная пятля. Стрэмя з дрэва, у тым ліку акаваныя металам, з’явіліся ў Кітаі не пазней пачатку IV стагоддзя. Там жа страмёны пачалі адліваць з металу. З 2-й паловы VI стагоддзя стрэмя з’явілася ў Еўропе. У славянскіх народаў найбольш раннімі лічацца жалезныя страмёны IX стагоддзя. Сярэдневяковыя страмёны адрозніваліся формай дужак і падножак, памерамі і формай адтуліны пад путлішча. У познім Сярэдневякоўі з’явіліся рыцарскія страмёны з вельмі шырокай падножкай або з закрытым наском, якія паўтаралі форму абутку. Металічныя, драўляныя, касцяныя страмёны часам для бяспекі каня пакрываюцца мяккімі матэрыяламі (скура, гума, сінтэтыка). Страмёны звычайна ўпрыгожваліся інкрустацыяй з каштоўных металаў, мастацкім ліццём, разьбой, цісненнем.
На тэрыторыі Беларусі страмёны ранняга сярэдневякоўя знойдзены Браславе, Брэсце, Навагрудку, на гарадзішчы Маскавічы. Больш познія знаходкі — у Віцебску, Дрысвятах, Крычаве, Мсціславе і іншых месцах.
Літаратура
Гуревич Д. Я., Рогалев Г. Т. Словарь-справочник по коневодству и конному спорту: Ок. 1400 единиц. — М.: Госагропромиздат, 1991. — С. 202. — 240 с.: ил. 90 000 экз. — ISBN 5-260-00573-2. Гуревич Д. Я. Справочник по конному спорту и коневодству. — М.: ЗАО Изд-во Центрополиграф, 2001. — 325 с. — ISBN 5-227-01423-X. Стремя, Стремень // Словарь-справочник «Слова о полку Игореве»: в 6 выпусках / АН СССР. Ин-т рус. лит. (Пушкин. Дом); Ин-т рус. яз; Под ред. Б. Л. Богородского, Д. С. Лихачева, О. В. Творогова; Сост. В. Л. Виноградова. — Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1965—1984.
Спасылкі
Кызласов И. Л. О происхождении стремян // Советская археология. — 1973. — № 3. — С. 24—36. Никоноров В. В. К вопросу о роли стремян в развитии военного дела // Степи Евразии в древности и Средневековье. — Кн. II. — СПб.: Издательство Государственного Эрмитажа, 2003. — С. 263—267.
Катэгорыя:Конская вупраж Катэгорыя:Кавалерыя