Каменскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Камень-на-Обі.

Геаграфія Раён размешчаны на поўначы края. Мяжуе з Круціхінскім, Панкрушыхінскім, Баеўскім, Цюменцаўскім, Шалаболіхінскім раёнамі края і Новасібірскай вобласцю.

Плошча — 3666,23 км².

Рэльеф — складкаватая паверхня Прыобскага плато. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −19,7 °C, ліпеня +18,9 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 360 мм. Па тэрыторыі раёна працякае рака Об, праходзіць Кулундзінскі магістральны канал, азёры Горкае і Тэлеуцкае. Глебы — сярэднія чарназёмы, пясчаныя, саланцаватыя, саланчаковыя, балотныя. Растуць хвоя, бяроза, асіна, каліна. Фаўна: ліса, заяц-русак, тхор, калонак, вавёрка, з птушак — цецярук, глушэц.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Алтайскага края