Калыванскі хрыбет () — горны хрыбет на паўночным захадзе Алтайскіх гор, у Алтайскім краі Расіі. Багаты на карысныя выкапні, якія пачаў распрацоўваць А. Дзямідаў у XVII стагоддзі ў Змяінагорску і Калывані.
Масіў Калыванскага хрыбта — нізкагорны хрыбет (ад 600 да 800 м) у межах Перадалтайскай раўніны з вяршынямі вышэй за тысячу метраў: Раўнюха (1110 м), Паўночны Камень (1002 м) і найвышэйшы пункт — гара Сінюха. Размешчаны на тэрыторыі Змяінагорскага, Кур’інскага і Краснашчокаўскага раёнаў Алтайскага края. Даўжыня хрыбта каля 100 км. Хрыбет служыць водападзелам для рэк Алей і Чарыш.
Катэгорыя:Геаграфія Алтайскага края Катэгорыя:Горныя хрыбты Азіі Катэгорыя:Горныя хрыбты Расіі