{ "type": "FeatureCollection", "features": [

"type": "Feature", "properties": { "marker-symbol": "-number", "marker-color": "302060", "title": "June 16: Departure from St. John's, in Newfoundland" }, "geometry": { "type": "Point", "coordinates": [ -52.698383, 47.565415 ]

},

"type": "Feature", "properties": { "marker-symbol": "-number", "marker-color": "302060", "title": "June 18: The expedition arrives at the area where RMS Titanic sank" }, "geometry": { "type": "Point", "coordinates": [ -49.945833, 41.731944 ]

] }

Інцыдэнт з падводным апаратам «Тытан» адбыўся 18 чэрвеня 2023 года, калі падчас чарговага апускання да месца крушэнне лайнера «Тытанік» знік батыскаф. На борце знаходзіліся 5 чалавек, уключаючы 3 турыстаў. 22 чэрвеня запасы кіслароду павінны былі скончыцца, таму выратавальная аперацыя перайшла ў пошукавую. Пошукі каардынаваліся з Бастона. У іх прымалі ўдзел галоўным чынам берагавыя сілы ЗША і Канады. Акрамя таго, некалькі ўрадаў і кампаній абвясцілі аб сваёй дапамозе ў аперацыі. Спецыялісты выявілі абломкі батыскафа, але целы загінулых не знойдзены.

Апісанне апарата

Батыскаф «Тытан», выраблены амерыканскай кампаніяй OceanGate, Inc., з 2021 года выкарыстоўваўся для глыбакаводных апусканняў, у тым ліку да рэшткаў лайнера «Тытанік», патанулага ў 1912 годзе. Цэнтральная частка напорнага корпуса складалася з цыліндрычнай трубы з вугляроднага валакна таўшчынёй сценкі 127 мм (800 слаёў вугляроднага валакна). Дзве паўсферы з тытана закрываюць трубу праз злучальныя дэталі, вырабленыя з таго ж матэрыяла. У пярэднюю паўсферу ўбудаваны ілюмінатар, а задняя паўсфера мае канічны абцякальнік задняй часткі.

Даўжыня падводнага апарата складае 6,7 метра, шырыня — 2,8 метра (унутраны дыяметр — 1,42 метра), вышыня — 2,5 метра, а вага — 9525 кілаграмаў. «Тытан» не можа перасоўвацца ў моры на ўласнай магутнасці, ён заўсёды павінен кіравацца дапаможным суднам. Па словах вытворцы, батыскаф развівае хуткасць у 3 вузла (5,6 км/г). Ён быў распрацаваны сумесна c Вашынгтонскім універсітэтам. Падводны апарат, спецыяльна створаны для глыбакаводных раёнаў, можа апускацца на глыбіню да 4000 м і месціць пяць чалавек. Па словах аператара, ён выкарыстоўваўся для навуковых даследаванняў і збору даных, вытворчасці медыяпрадукцыі, глыбакаводных выпрабаванняў, а таксама ў турыстычных мэтах, напрыклад для апусканняў на «Тытанік».

Знікненне Батыскаф «Тытан» знік у нядзелю 18 чэрвеня 2023 года падчас апускання да патанулага карабля «Тытанік». Апарат прыбыў да месца раніцай у нядзелю разам з суднам суправаджэння Polar Prince. Апусканне пачалося каля 4 гадзін раніцы па мясцовым часе. Сувязь з экіпажам страчана прыкладна праз 1 гадзіну 45 хвілін. Падчас папярэдніх апусканняў «Тытана» сувязь з суднам суправаджэння ўжо часова перарывалася на некалькі гадзін. З 2021 года кампанія OceanGate даставіла на «Тытанік» каля 60 турыстаў і 15—20 навукоўцаў. Звычайна апарату патрабуецца каля 3 гадзін, каб спусціцца да глыбіні каля 3 800 метраў. Місія (спуск, даследаванне, пад’ём) звычайна займае 8 гадзін.

На борце знаходзіліся 5 чалавек, уключаючы 3 турыстаў, якія заплацілі па 250 000 долараў ЗША за экспедыцыю да патанулага судну. Сярод зніклых былі: Шахзада Давуд, брытанска-пакістанскі бізнесмен, кіраўнік карпарацыі Dawood Hercules і папячыцель Інстытута SETI. Сулейман Давуд, 19-гадовы сын Шахзады Давуда, студэнт Стратклайдскага ўніверсітэта. Хаміш Хардынг, брытанскі бізнесмен, авіятар і касмічны турыст. Поль-Анры Наржале, былы камандзір французскага флоту, дайвер, пілот падводнага апарата, член французскага Інстытута даследаванняў і эксплуатацыі мора (IFREMER), дырэктар па падводных даследаваннях E/M Group і RMS Titanic, Inc, якой належаць правы на выратаванне абломкаў «Тытаніка». Узначальваў некалькі экспедыцый на патанулы карабель, кіраваў здабываннем тысяч артэфактаў і лічыўся вядучым спецыялістам у галіне вывучэння абломкаў «Тытаніка». Стоктан Раш, пілот падводнага апарата, генеральны дырэктар і заснавальнік кампаніі OceanGate, Inc.

Паводле разлікаў экспэртаў, запасу кіслароду на батыскафе было прыкладна на 96 гадзін.

Ход пошукаў

19 чэрвеня Экіпажы Берагавой аховы ЗША пачалі пошукавыя работы ў 900 марскіх мілях ад берага Кейп-Код, штат Масачусэтс. Аб’яднаны выратавальна-каардынацыйны цэнтр Галіфакса паведаміў, што ў аперацыі прымаў удзел самалёт Каралеўскіх канадскіх ВПС Lockheed CP-140 Aurora. Пошукі былі абцяжараны з-за аддаленасці месца. Акрамя таго, уплывалі ўмовы надвор’я, адсутнасць святла ў начны час, стан мора і тэмпература вады. Пошук пачаўся па двух напрамках: надводным і падводным гідралакацыйным. Для гэтага прыцягнуты 3 самалёта C-130 Hercules (2 з ЗША і 1 з Канады), 4 самалёты P-8 з Канады і гідралакацыйныя буі.

20 чэрвеня Прыбыло трубаўкладачнае судна Deep Energy. Па стане на 10:15 берагавая ахова ЗША правяла пошук на плошчы 10 000 квадратных міль. Пазней амерыканскія ВМС абвясцілі, што яны накіроўваюць у раён знікнення апарата экспертаў і сістэму ўздыму судоў Flyaway Deep Ocean Salvage System (FADOSS), прызначаную для ўздыму буйных і цяжкіх аб’ектаў. Да пошукава-выратавальнай аперацыі таксама далучыўся самалёт C-130 Нацыянальнай паветранай гвардыі.

Берагавая ахова ЗША паведаміла, што для аказання дапамогі ў пошуках накіроўваюцца дадатковыя караблі: CCGS John Cabot, CCGS Ann Harvey, CCGS Terry Fox, OSV Atlantic Merlin з дыстанцыйна кіраванымі падводнымі апаратамі, OSV Horizon Arctic, OSV Skandi Vinland, французскае даследчае судна L’Atalante з дыстанцыйна кіраванымі падводнымі апаратамі і HMCS Glace Bay. На судне Glace Bay знаходзіўся медыцынскі персанал і мабільная дэкампрэсійная камера.

Паводле ўнутранай службовай запісцы амерыканскага ўрада, гідралакатар канадскага судна CP-140 улавіў гукі груку. Берагавая ахова афіцыйна прызнала наяўнасць гэтага гуку раніцай наступнага дня, але паведаміла, што пошукі яго крыніцы пакуль не прынеслі вынікаў.

21 чэрвеня Нягледзячы на асцярогі з нагоды ўзроўню кіслароду ў батыскафа, Берагавая ахова ЗША заявіла, што яе сілы працягваюць разглядаць знікненне як «пошукава-выратавальную аперацыю, а не як аперацыю па выманні абломкаў». Па стане прыкладна на 15:00 пяць паветраных і водных транспартных сродкаў вялі актыўныя пошукі «Тытана», і яшчэ пяць павінны былі прыбыць у бліжэйшыя 24—48 гадзін. Задзейнічаныя на той момант сродкі ўключалі два падводныя апараты, адзін самалёт CP-140 Aurora і адзін самалёт C-130. Адначасна ў Сэнт-Джонс прыбыла сістэма FADOSS ВМС ЗША. Паводле ацэнак афіцыйных асоб, спатрэбіцца каля 24 гадзін, каб прыварыць сістэму FADOSS да палубы карабля-носьбіта, перш чым ён зможа адправіцца на пошукава-выратавальную аперацыю.

22 чэрвеня Адзін з даследчых падводных апаратаў кампаніі Magellan, Juliet, быў пагружаны на транспартны самалёт C-17 Globemaster на Джэрсі, прыбыццё ў раён пошуку чакалася праз 48 гадзін, але вылет быў затрыманы на некалькі дзён. У той жа дзень павінен у «Тытана» быў скончыцца кісларод, таму, хутчэй за ўсё, пасажыры і экіпаж загінулі, але на месцы крушэння «Тытаніка» былі знойдзены неапазнаныя абломкі, як мяркуецца, «Тытана»Береговая охрана США нашла неопознанные обломки на месте поиска батискафа. Былі выяўлены абломкі апарата; кампанія OceanGate прызнала ўсіх пецярых загінулымі. На думку даследчыкаў абломкаў, «Тытан» быў раздушаны ціскам вады, у выніку чаго ўсе людзі на борце загінулі імгненна.

Заўвагі

Спасылкі Инфографика инцидента в «Коммерсанте» Интервью океанографа Питера Гиргиса в «Nature» о вариантах спасения

Катэгорыя:Падзеі 18 чэрвеня Катэгорыя:Чэрвень 2023 года Катэгорыя:Караблекрушэнні 2023 года Катэгорыя:2023 год у ЗША