Прессбол () — вядучая недзяржаўная спартыўная газета Беларусі, заснаваная ў 1991 годзе. Перыядычнасць выхаду газеты часта змянялася. «Прессбол» пачынаў публікавацца як штотыднёвік, а з ліпеня 2008 года, ужо другі раз у сваёй гісторыі, выходзіць чатыры разы на тыдзень — у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу. Сайт абнаўляецца апоўдні, у дзень выхаду газеты ў распаўсюджванне. Акрамя таго, кожны дзень абнаўляецца стужка навін сайта — канстатаванне факту альбо вынік. Газета выходзіць на рускай мове.
Рэдакцыя з’яўляецца заснавальнікам Клуба бамбардзіраў, Клуба Сяргея Алейнікава і Клуба «сухіх» варатароў
Галоўны рэдактар газеты — Сяргей Кайко, сайту — Юрый Доўнар.
Вядомыя аўтары Уладзімір Беражкоў Сяргей Новікаў Дзмітры Беленькі Барыс Тасман Аляксандр Дабрыян Уладзімір Бычак Сяргей Нікалаеў Канстанцін Лабандзіеўскі Андрэй Вашкевіч Сяргей Кайко Сяргей Вярсоцкі Сяргей Шчурко Юрый Доўнар Вячаслаў Федарэнкаў Сяргей Мардасевіч Уладзімір Пірог Арцём Фандо Мікалай Іваноў
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Спартыўныя газеты