Эль-Баб () — горад у Сірыі, у мухафазе Халеб. З’яўляецца цэнтрам аднайменнага раёна. Эль-Баб знаходзіцца на паўночным ўсходзе ад Халеба (Алепа), мае плошчу каля 30 км². У 2007 годзе насельніцтва горада дасягнула 144 705 чалавек, такім чынам Эль-Баб стаў восьмым па насельніцтве горадам у Сірыі. Большасць гарадскога насельніцтва суніты.

Гісторыя

Грамадзянская вайна ў Сірыі Да красавіка 2012 года горад не закранала грамадзянская вайна. 20 красавіка сірыйская армія адкрыла агонь па пратэстоўцах у горадзе, што заахвоціла хвалю незадаволенасці і рэзкае ўзмацненне мясцовай апазіцыі. З сярэдзіны мая па сярэдзіну чэрвеня ў горадзе сфарміравалася каля 15 апазіцыйных груповак. Урадавыя войскі распачалі некалькі нападаў на горад, каля двух месяцаў працягваліся бітвы, і 10 ліпеня 2012 года апазіцыя захапіла апошнюю апору ўрадавых войскаў на тэрыторыі горада.

Апазіцыя, заняўшы Эль-Баб, сур’ёзна ўмацаваласяHolliday, Joseph (September 17, 2012), Campaign for North Syria, September 2012, Institute for the Study of WarAl Jazeera speaks to Syria secret police, Al Jazeera, 29 July 2012.Rebels claim victory in Syria’s al-Bab. Al Jazeera English. 2012-07-31. Сірыйская свабодная армія завалодала ўсёй тэрыторыяй на паўночны ўсход ад АлепаMcCormick, Ty. Morning Brief: Syrian rebels make gains in Aleppo, Al-Bab // Foreign Policy, 2012-07-31.

У лістападзе 2013 года сіламі Ісламскай дзяржавы апазіцыйныя ўлады былі выцесненыя, і горад перайшоў пад поўны кантроль тэрарыстаўThe Islamic State of Iraq and ash-Sham Expands Into Rural Northern Syria Joshualandis.com, 18 July 2013.

23 лютага 2017 года Сірыйская свабодная армія (ССА) пры падтрымцы ВС Турцыі зачысціла Эль-Баб ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Сірыі