Уладзімір Яўгенавіч Ляўшук (нар. ) — беларускі гісторык, культуролаг. Спецыяліст па гісторыі Таварыства езуітаў у Рэчы Паспалітай у 1569—1772 гадах і яго дзейнасці ў сферы ўніверсітэцкай і школьнай адукацыі. Кандыдат гістарычных навук (2017).

Біяграфія Нарадзіўся 26 лістапада 1964 года.

Скончыў у 1989 годзе факультэт педагогікі ГрДУ імя Я. Купалы, у 1998 годзе — магістратуру на факультэце фізікі па спецыяльнасці «педагогіка», у 2016 годзе — аспірантуру па спецыяльнасці «гісторыя і тэорыя культуры» ГрДУ імя Я. Купалы. У 2017 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Езуіцкі калегіум у сацыякультурным гарадскім кантэксце беларускіх зямель ВКЛ у 1569—1773 гг.».

З 1998 года працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы: выкладчык кафедры эканамічнай тэорыі і камерцый най дзей насці, дацэнт кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу, загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны, дацэнт кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу. Выкладчык Філіяла Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў галіне тэхналогій інфарматызацыі і кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў г. Гродна.

Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: гісторыя адукацыі, педагагічная дзейнасць Таварыства Езуса ў Рэчы Паспалітай, гісторыя езуітаў у Гродне, турыстычны патэнцыял беларускіх рэгіёнаў.

Бібліяграфія Jezuici w Grodnie, 1622—1700: ludzie i dzieje kolegium: люди и история коллегиума. Kraków, 2013. Организационные аспекты образовательной модели иезуитского коллегиума. Гродно, 2010. Удзел у калектыўных працах Народы и культуры славянского мира Восточной Европы в исторической ретроспективе (Беларусь, Украина, Россия, Польша): сборник научных статей. Гродно, 2020. Этнакультурныя і прыродныя турыстычныя рэсурсы Гродзеншчыны і Сувальшчыны: энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2014. Обеспечение качества высшего образования: европей ский и белорусский опыт: материалы Международной научно-практической конференции (Гродно, 28 ноября — 1 декабря 2007 г). Гродно, 2008. Обеспечение качества высшего образования: европей ский и белорусский опыт: сборник научных статей. Гродно, 2007.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага