Рахіт (ад  — пазванічнік) — хвароба дзяцей ранняга ўзросту (ад 2 месяцаў да года) і маладняку жывёлы, абумоўленая дэфіцытам у арганізме вітаміну D.

Развіваецца ў выніку зніжэння паступлення вітаміну з ежай (кормам) і (або) недастатковасцю яго ўтварэння ў скуры пад уплывам ультрафіялетавых прамянёў. Пры рахіце парушаецца абмен кальцыю і фосфару, шэрагу мікраэлементаў, бялку, адзначаецца недахоп вітамінаў груп B і C.

Захваральнасць больш высокая ў асенне-зімовы перыяд. У дзяцей затрымліваецца развіццё, парушаецца фарміраванне касцей, зніжаецца імунітэт і інш., у выніку парушаецца асанка, бывае малакроўе, карыес і інш.

Лячэнне: ультрафіялетавае апрамяненне скуры, прэпараты вітаміну D.

У жывёлы на рахіт найчасцей хварэюць парасяты, шчаняты, ягняты.

Літаратура

Катэгорыя:Захворванні апорна-рухальнага апарата чалавека