Максім Дзмітрыевіч Макараў (нар. , Віцебск) — беларускі гісторык, краязнавец, архівіст. Спецыяліст па гісторыі гарадскога самакіравання ў Беларускім Падзвінні ў XIV—XVIII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (2006).
Біяграфія Нарадзіўся 31 снежня 1976 года ў Віцебску.
Скончыў у 1998 годзе гістарычны факультэт БДУ, пасля аспірантуру Універсітэта імя Мікалая Каперніка ў Торуні (Польшча). У 2006 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Ад пасада да Магдэбургіі. Юрыдычнае становішча мест Беларускага Падзвіння ў XIV—XVI ст.» (Торунь).
Старшы навуковы супрацоўнік Навукова-тэхналагічнага парку БНТУ «Палітэхнік». Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: гісторыя гарадскога права і самакіравання, афармленне мяшчанства як саслоўя ў Беларускім Падзвінні, арганізацыя і функцыянаванне магістрата Полацка ў канцы XVI — XVIII стагоддзях і яго дакументальная спадчына (магістрацкія кнігі) другой паловы XVII — XVIII стагоддзяў.
Як выканаўца абавязкаў намесніка дырэктара па навуковай рабоце НГАБ, працаваў на выставачным стэндзе архіва падчас урачыстага мерапрыемства да 100-годдзя пракуратуры Беларусі ў Палацы Рэспублікі 24 чэрвеня 2022 года.
У 2023—2025 гадах рэдагаваў некаторыя раздзелы да 2-га тому зборніка дакументаў «Россия и белорусские земли в XVII — первой половине XVIII в.» (Масква, 2025), у навуковы абарот уведзена шмат невядомых раней крыніц, значных у тым ліку для гістарычнай урбаністыкі.
Прызнанне Лаўрэат Прэміі імя Льва Сапегі за 2023 год за «свой бескампрамісны аб’ектывізм у прадстаўленні гістарычнай праўды».
Бібліяграфія Месцкія ўлады Полацка (1580—1772 гг.): арганізацыя, персанальны склад. — Смаленск, 2014. Ад пасада да магдэбургіі: прававое становішча насельніцтва местаў Беларускага Падзвіння ў XIV — першай палове XVII ст. — Мінск, 2008. Удзел у калектыўных працах Księga magistratu miasta Połocka z 1676 roku. Toruń, 2020 (Monumenta Magni Ducatus Lithuaniae). Кніга магістрата места Полацка, 1727 г. — Смаленск, 2014. Кніга магістрата места Полацка 1727 г. = Księga magistratu miasta Połocka, 1727 r. — Вільня, Беласток, 2012. Віцебскі раён: краязнаўчыя нарысы. — Мінск, 2008. Россия и белорусские земли в XVII — первой половине XVIII в.: сборник документов. — Т. II: 1654—1667 гг. / сост.: О. А. Курбатов, П. И. Прудовский, П. Л. Демьян; под ред. А. Н. Артизова, В. А. Аракчеева, О. Л. Воинова, В. И. Кураша, М. Д. Макарова, Ю. М. Эскина, А. В. Юрасова. — М.: Древлехранилище, 2025. — 492 с.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага