Андрэй Аляксандравіч Васілеўскі (нар. 28 мая 1991 года, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларускі тэнісіст, які спецыялізуецца на гульні ў парах. Пераможца аднаго турніру ATP у парным разрадзе, прызёр Універсіяд, гулец зборнай Беларусі ў Кубку Дэвіса.
Біяграфія Пачаў гуляць у тэніс з шасці гадоў. Першым трэнерам стаў бацька, Аляксандр Васілеўскі. І бацька, і маці былі тэніснымі трэнерамі, у тэніс гуляў і старэйшы брат (Аляксандр), што спрыяла цікавасці да гэтай гульні ў Андрэя.
Найбольш любімыя пакрыцці — хард і трава; улюбёны турнір — Уімблдан. Заўзее за футбольны клуб Барселона.
Спартыўная кар’ера У прафесійных турнірах пачаў выступаць з 2007 года, у статус прафесіянала перайшоў у 2009 годзе. Свой першы турнір катэгорыі «Ф’ючарс» у парным разрадзе выйграў у 2010 годзе ў Мінску (з Мікалаем Фідзіркам). У верасні 2011 года ў Трнаве (Славакія) упершыню згуляў у парным фінале турніру класа «чэленджар», але першы тытул на гэтым узроўні заваяваў толькі вясной 2016 года ў Самаркандзе ў пары з Дзянісам Мазуркевічам. У 2014 годзе ў Астане выйграў адзіны за кар’еру «ф’ючарс» у адзіночным разрадзе. У парах заваёўваў узнагароды летніх Універсіяд: у 2013 годзе стаў бронзавым прызёрам у мужчынскім парным разрадзе (з Аляксандрам Бурым, а ў 2015 годзе — чэмпіёнам у міксце (з Лідзіяй Марозавай). З 2009 года выступаў за зборную Беларусі, у першыя два гады выйграўшы адну сустрэчу пры чатырох паразах у адзіночным разрадзе, а пачынаючы з 2013 года атрымаў дзве перамогі пры шасці паразах у парах.
Да 2016 года склалася сітуацыя, калі Васілеўскі паралельна гуляў у пары ў турнірах больш высокага класа і ў адзіночным разрадзе — у «ф’ючарсах» і «чэленджарах», дзе выйграваў максімум па два-тры матчы. Гэта паслужыла штуршком для рашэння засяродзіцца на выступах у парах, і беларускі тэнісіст цалкам перастаў заяўляцца на турніры ў адзіночным разрадзе. Пасля гэтага ён дасягнуў самых высокіх вынікаў у кар’еры з чылійцам Хансам Падліпнікам-Касцілья, прабіўшыся ў 2017 годзе ў чвэрцьфінал Уімблданскага турніру (дзе яны абыйгралі 12-ю і 7-ю сеяныя пары) і фінал Адкрытага чэмпіянату Аўстрыі. Пасля выхаду ў трэці круг на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2018 года Васілеўскі падняўся ў рэйтынгу ATP сярод гульцоў у парным разрадзе да 52-й пазіцыі.
Астатак 2018 года склаўся для беларуса няўдала, і яму прыйшлося паступова вяртацца ў лік найлепшых праз сетку «чэленджараў». У 2020 годзе ў пары з Ёнатанам Эрліхам (Ізраіль) Васілеўскі стаў фіналістам турніру ATP у Пуне (Індыя). За 2021 год беларуска-ізраільская пара тройчы згуляла ў фіналах турніраў асноўнага тура ATP. У маі ў Бялградзе тандэм заваяваў першы ў кар’еры Васілеўскага тытул ATP. І ў 2020, і ў 2021 гадах беларус завяршыў сезон у першай сотні рэйтынгу ATP у парным разрадзе.
Рэйтынг на канец года Год Адзіночнырэйтынг Парнырэйтынг 2022 564 2021 77 2020 86 2019 77 2018 122 2017 61 2016 744 109 2015 732 197 2014 589 267 2013 815 478 2012 670 295 2011 768 225 2010 704 409 2009 919 854 2008 1 304
Выступленні на турнірах
Фіналы чэленджараў і ф’ючарсаў у адзіночным разрадзе (1)
Перамогі (1) Умоўныя абазначэнні Чэленджары (0+14)* Ф’ючарсы (1+27)
Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (1+24)* Зал (0+17) Грунт (0+17) Трава (0) Адкрытае паветра (1+24) Дыван (0) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе + колькасць перамог у парным разрадзе. №ДатаТурнірПакрыццёСупернік у фіналеРахунак 1. 6 ліпеня 2014 Астана, Казахстан Хард Дзяніс Яўсееў 6-4 6-3
Фіналы турніраў ATP у парным разрадзе (5)
Перамогі (1) Легенда Турніры Вялікага шлема (0)* Выніковы турнір ATP (0) ATP Мастэрс 1000 (0) АТР 500 (0) АТР 250 (0+1)
Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (0)* Зал (0) Грунт (0+1) Трава (0) Адкрытае паветра (0+1) Дыван (0) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе + колькасць перамог у парным разрадзе. №ДатаТурнірПакрыццёПартнёрСупернікі ў фіналеРахунак 1. 28 мая 2021 Бялград, Сербія Грунт Ёнатан Эрліх Андрэ Ёрансан Рафаэл Матус 6-4 6-1
Паражэнні (4) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёрСупернікі ў фіналеРахунак 1. 5 жніўня 2017 Кіцбюэль, Аўстрыя Грунт Ханс Падліпнік Касцілья Гільерма Дуран Пабла Куэвас 4-6 6-4 [10-12] 2. 9 лютага 2020 Пуна, Індыя Хард Ёнатан Эрліх Андрэ Ёрансан Крыстафер Рунгкат 2-6 6-3 [8-10] 3. 28 лютага 2021 Манпелье, Францыя Хард (зал) Ёнатан Эрліх Хенры Концінен Эдуар Ражэ-Васлен 2-6 5-7 4. 26 верасня 2021 Нур-Султан, Казахстан Хард (зал) Ёнатан Эрліх Санцьяга Гансалес Андрэс Мальтэні 1-6 2-6
Фіналы чэленджараў і ф’ючарсаў у парным разрадзе (75)
Перамогі (41) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёрСупернікі ў фіналеРахунак 1. 22 жніўня 2010 Мінск, Беларусь Грунт Мікалай Фідзірка Андрэй Левін Давід Савіч 6-4 7-4 2. 3 кастрычніка 2010 Астана, Казахстан Хард (зал) Віталь Рашэтнікаў Сержан Есенбекаў Сяргей Крацюк 6-3 6-2 3. 10 кастрычніка 2010 Астана, Казахстан Хард (зал) Міхаіл Елгін Сяргей Бетаў Аляксей Кедрук 5-7 6-4 [10-4] 4. 27 сакавіка 2011 Цюмень, Расія Хард (зал) Аляксандр Румянцаў Віталь Рашэтнікаў Дзмітрый Сітак 6-2 6-4 5. 24 ліпеня 2011 Талін, Эстонія Грунт Аляксандр Буры Дзмітрый Жырмонт Павел Філін 4-6 7-6(5) [10-6] 6. 6 жніўня 2011 Вільнюс, Літва Грунт Ханс Падліпнік Касцілья Ягор Герасімаў Мікалай Фідзірка 6-2 6-2 7. 1 ліпеня 2012 Казань, Расія Грунт Ягор Герасімаў Антон Зайцаў Іван Нядзелька 6-4 6-4 8. 19 жніўня 2012 Быдгашч, Польшча Грунт Арцём Смірноў Гжэгаж Панфіл Міхал Пшысенжны 7-6(6) 6-0 9. 18 жніўня 2013 Мінск, Беларусь Хард Яраслаў Шыла Жуль Мары Фабрыс Мартэн 6-4 7-6(2) 10. 23 лютага 2014 Масква, Расія Хард (зал) Яраслаў Шыла Антон Галкін Ілья Лебедзеў 7-5 4-6 [10-8] 11. 2 сакавіка 2014 Актабэ, Казахстан Хард (зал) Яраслаў Шыла Дзяніс Яўсееў Аляксандр Метрэвелі 6-3 3-6 [12-10] 12. 9 сакавіка 2014 Актабэ, Казахстан Хард (зал) Яраслаў Шыла Ілья Лебедзеў Дзмітрый Сурчанка 6-3 5-7 [10-4] 13. 16 сакавіка 2014 Актабэ, Казахстан Хард (зал) Яраслаў Шыла Міхаіл Фуфыгін Шанігматон Шафайзіеў 6-4 6-3 14. 13 сакавіка 2014 Шымкент, Казахстан Грунт Яраслаў Шыла Дзмітрый Баданаў Ян Сабанін 6-2 6-2 15. 20 красавіка 2014 Шымкент, Казахстан Грунт Яраслаў Шыла Уладзімір Іваноў Іван Нядзелька 7-6(6) 6-0 16. 29 чэрвеня 2014 Астана, Казахстан Хард Яраслаў Шыла Міхаіл Фуфыгін Шанігматон Шафайзіеў 6-4 6-3 17. 25 студзеня 2015 Астана, Казахстан Хард (зал) Яраслаў Шыла Міхаіл Елгін Карэн Хачанаў 3-6 7-6(2) [10-4] 18. 1 лютага 2015 Астана, Казахстан Хард (зал) Яраслаў Шыла Антон Зайцаў Яўген Цюрнеў 7-6(5) 7-6(5) 19. 8 сакавіка 2015 Эль-Кантаві, Туніс Хард Яраслаў Шыла Клаўдыя Грасі Дэвід Райс 6-3 4-6 [10-6] 20. 26 красавіка 2015 Шымкент, Казахстан Грунт Яраслаў Шыла Іван Гахаў Яўген Цюрнеў 4-6 6-3 [10-6] 21. 3 мая 2015 Шымкент, Казахстан Грунт Яраслаў Шыла Уладзімір Іваноў Уладзімір Ужылоўскі 6-2 7-6(4) 22. 9 жніўня 2015 Масква, Расія Грунт Уладзімір Іваноў Марк Верварт Уладзіслаў Манафаў 6-2 6-4 23. 18 кастрычніка 2015 Мінск, Беларусь Хард (зал) Дзмітрый Жырмонт Даніла Каленічэнка Адрыян Сікора 6-2 6-4 24. 25 кастрычніка 2015 Мінск, Беларусь Хард (зал) Дзмітрый Жырмонт Максім Дубарэнка Яўген Цюрнеў 6-3 6-3 25. 24 студзеня 2016 Актабэ, Казахстан Хард (зал) Яраслаў Шыла Яўген Карлоўскі Дзяніс Мацукевіч 6-3 6-2 26. 31 студзеня 2016 Актабэ, Казахстан Хард (зал) Яраслаў Шыла Санжар Файзіеў Цімур Хабібулін 4-6 6-4 [12-10] 27. 24 красавіка 2016 Шымкент, Казахстан Грунт Санжар Файзіеў Маркас Калавелоніс Аляксандр Метрэвелі 6-2 6-4 28. 15 мая 2016 Самарканд, Узбекістан Грунт Дзяніс Мацукевіч Се Чжэнпэн Ян Цзунхуа 6-4 5-7 [10-5] 29. 31 ліпеня 2016 Астана, Казахстан Хард Яраслаў Шыла Міхаіл Елгін Аляксандр Кудраўцаў 6-4 6-4 30. 21 жніўня 2016 Мербуш, Германія Грунт Міхаіл Елгін Ёран Уліген Сандэр Жые 7-6(6) 6-4 31. 22 студзеня 2017 Кобленц, Германія Хард (зал) Ханс Падліпнік Касцілья Раман Ебавы Лукаш Росал 7-5 3-6 [16-14] 32. 5 сакавіка 2017 Уроцлаў, Польшча Хард (зал) Адыль Шамасдын Міхаіл Елгін Дзяніс Малчанаў 6-3 3-6 [21-19] 33. 28 мая 2017 Шымкент, Казахстан Грунт Ханс Падліпнік Касцілья Клеман Геенс Хуан Пабла Пас 6-4 6-2 34. 12 жніўня 2017 Портараж, Славенія Хард Ханс Падліпнік Касцілья Лукаш Росал Франка Шкугар 6-3 7-6(4) 35. 13 кастрычніка 2017 Ташкент, Узбекістан Хард Ханс Падлипнік Касцілья Юкі Бхамбры Дывідж Шаран 6-4 6-2 36. 6 студзеня 2019 Арланда, ЗША Хард Рамэн Арнеода Андрэа Вавасоры Гансалу Алівейра 7-6(2) 2-6 [15-13] 37. 3 лютага 2019 Кліўленд, ЗША Хард (зал) Рамэн Арнеода Роберт Галаўэй Натаніэль Ламанс 6-4 7-6(4) 38. 19 мая 2019 Самарканд, Узбекістан Грунт Гансалу Алівейра Тэймураз Габашвілі Сяргей Фамін 3-6 6-3 [10-4] 39. 2 чэрвеня 2019 Вічэнца, Італія Грунт Гансалу Алівейра Фабрысія Нэйс Фернанда Рамболі 6-3 6-4 40. 11 жніўня 2019 Аўгсбург, Германія Грунт Ігар Зеленай Іван Сабанаў Матэй Сабанаў 4-6 6-4 [10-3] 41. 27 кастрычніка 2019 Брэст, Францыя Хард (зал) Дзяніс Малчанаў Андрэа Вавасоры Давід Вега Эрнандэс 6-3 6-1
Паражэнні (34)