Міжнародная федэрацыя тэніса () — кіруючая структура сусветнага тэніса. На сённяшні дзень аб’ядноўвае 205 нацыянальных арганізацый. Упаўнаважаная выпрацоўваць і змяняць правілы гульні, прадстаўляе тэніс у МАК, праводзіць шэраг спаборніцтваў, а таксама займаецца развіццём і папулярызацыяй тэніса ў свеце.

Гісторыя Неабходнасць стварэння міжнароднай арганізацыі, якая б спрыяла супрацоўніцтву нацыянальных федэрацый тэніса і стандартызацыі правіл гульні, наспела ў пачатку дваццатага стагоддзя, у перыяд хуткага росту папулярнасці гульні і павелічэння колькасці міжнародных спаборніцтваўТут і далей у раздзеле выкарыстаны даныя афіцыйнай старонкі гісторыі ІТФ:. 1 сакавіка 1913 года прадстаўнікі 12 нацыянальных тэнісных арганізацый, сабраўшыся на ўстаноўчым сходзе ў Парыжы, прынялі рашэнне аб заснаванні Міжнароднай Федэрацыі лаўн-тэніса (). Краінамі-заснавальнікамі былі:

Аўстралія (аб’яднаная федэрацыя Аўстраліі і Новай Зеландыі) Аўстрыя Бельгія Германія Вялікабрытанія Данія Іспанія (прадстаўнік не ўдзельнічаў, але федэрацыя даслала ліст, у якім ухвалялася стварэнне ILTF) Нідэрланды Расія Францыя Швецыя Швейцарыя Паўднёвая Афрыка

Праз паўтары гады ILTF была змушана прыпыніць сваю работу з-за пачатку Першай сусветнай вайны.

Дзейнасць была адноўлена ў 1919 годзе. У 1922 годзе засноўваецца Савет па Правілах, у задачу якога ўваходзіла распрацоўка ўніфікаваных правіл гульні, і барацьба за міжнароднае прызнанне ILTF арганізацыяй, адказнай за правілы тэніса.

Шэраг важных падзей адбываецца ў 1923 годзе:

16 сакавіка Генеральная Канферэнцыя арганізацыі прымае першы збор правілаў тэніса Амерыканская тэнісная асацыяцыя USTA уступае ў федэрацыю ў якасці асацыяванага члена Засноўваюцца Афіцыйныя чэмпіянаты Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША — правобразы турніраў Вялікага Шлема

У 1924 годзе МАК афіцыйна прызнаў ILTF кіруючай арганізацыяй сусветнага тэніса.

З моманту стварэння федэрацыя выступала як інстытут аматарскага спорту, але ўжо да 30-х гадоў XX стагоддзя пытанне ўдзелу прафесійных спартсменаў у спаборніцтвах і крытэрыі падзелу на прафесіяналаў і аматараў стала вельмі актуальным і ў 1934 годзе арганізацыя ўпершыню афіцыйна абмяркоўвае гэтую праблему і ўстанаўлівае «правіла васьмі тыдняў», якое дазваляе аматарам атрымліваць кампенсацыю выдаткаў за ўдзел у турнірах, але не больш за восем тыдняў у годзе.

Да 1939 года, перад пачаткам Другой сусветнай вайны, ILTF налічвае 59 членаў. Падчас вайны дзейнасць арганізацыі зноў была прыпынена, а штаб-кватэра перанесена ў Лондан, дзе яна знаходзіцца дагэтуль. Першая пасляваенная канферэнцыя адбылася 5 ліпеня 1946 года.

У 1948 годзе ўпершыню прымаюцца стандарты на тэнісныя мячы.

З пачатку 50-х гадоў адбываецца імклівая прафесіяналізацыя сусветнага тэніса, у 1951 годзе «восем тыдняў» былі пашыраны да 210 дзён у годзе.

У 1963 годзе да 50-годдзя арганізацыі засноўваецца Кубак Федэрацыі —жаночы камандны чэмпіянат, падобны на той, які праводзіўся тады незалежнай арганізацыяй, Кубак Дэвіса.

Гістарычнае для тэніса рашэнне прымаецца 30 сакавіка 1968 года на надзвычайнай сесіі ў Парыжы — прафесійным гульцам дазволены доступ на ўсе турніры ILTF, у тэнісе пачынаецца адкрытая эра. ILTF арганізуе серыю турніраў Гран-пры, упершыню ў спаборніцтвах гэтай арганізацыі тэнісістам дадзена магчымасць атрымліваць грошы за свае выступленні.

«Правілы паводзін» (), якія рэгулююць нормы спартыўных паводзін падчас спаборніцтваў, зацвярджаюцца ў 1975 годзе.

У 1977 годзе з назвы федэрацыі знікае слова «Lawn» і літара L з абрэвіятуры — своеоасаблівае прызнанне факту, што большасць тэнісных турніраў больш не праводзіцца на траве.

Кубак Дэвіса — галоўнае каманднае спаборніцтва ў мужчынскім тэнісе — пераходзіць пад эгіду ITF у 1979 годзе па просьбе арганізацыйнага камітэта.

На Алімпіядзе ў Сеуле 1988 года, у год 75-годдзя ITF, тэніс пасля 64-гадовага перапынку вяртаецца ў якасці алімпійскага віду спорту.

Структура і кіруючыя органы ITF аб’ядноўвае 205 нацыянальных тэнісных арганізацый, 145 маюць статус паўнапраўных членаў і 60 асацыяваных. Акрамя таго, на правах асацыіраваных членаў у ITF уваходзіць 6 рэгіянальных аб’яднанняў.

Федэрацыя дзейнічае на падставе Канстытуцыі ITFАфіцыйны тэкст канстытуцыі , . Вышэйшымі паўнамоцтвамі надзелены Генеральны Сход, які праводзіцца штогод. Генеральны сход зацвярджае бюджэт, разглядае заяўкі прэтэндэнтаў на членства ў федэрацыі, а таксама абірае Прэзідэнта і Савет Дырэктараў ITF. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта — 4, дырэктараў — 2 гады, у савет уваходзяць 12 дырэктараў. Толькі паўнапраўныя члены маюць права голасу на Генеральным Сходзе.

У цяперашні час Прэзідэнтам ITF з’яўляецца Дэвід Хагерці.

Турніры ITF Міжнародная федэрацыя тэніса штогод арганізуе шэраг турніраў, а таксама прымае непасрэдны ўдзел у арганізацыі і правядзенні спаборніцтваў па тэнісе на Алімпійскіх гульнях і турніраў Вялікага Шлема. Пры правядзенні спаборніцтваў федэрацыя цесна супрацоўнічае з арганізацыямі прафесійных спартсменаў ATP і WTA.

Спаборніцтвы, якія праводзяцца пад эгідай ці з удзелам ITF:

Tennis Masters Cup (сумесна з ATP) — заключны турнір мужчынскага прафесійнага сезона, у якім удзельнічаюць 8 тэнісістаў і 8 пар, якія паказалі найлепшыя вынікі ў «Гонцы ATP» Кубак Дэвіса — найбуйнейшыя міжнародныя камандныя спаборніцтвы ў мужчынскім тэнісе сярод нацыянальных зборных Кубак Федэрацыі па тэнісе — камандныя спаборніцтвы жаночых зборных, аналаг Кубка Дэвіса Кубак Хопмана — спаборніцтвы нацыянальных зборных для змешаных пар ITF — саўладальнік і суарганізатар Адкрытага чэмпіянату Японіі, які ўваходзіць у ATP-тур, і Міжнароднага Чэмпіянату Іспаніі, які з’яўляецца этапам WTA-тура Федэрацыя таксама праводзіць наступныя штогадовыя серыі турніраў: Мужчынскі тур ITF () Жаночы тур ITF () Юніёрскі тур ITF () Тур па гульні ў тэніс на інвалідных калясках () Турніры ветэранаў ITF ()

Мужчынскі і жаночы тур ITF, якія складаюцца з турніраў Satellite tournament і Futures Tournaments, служаць пачатковымі прыступкамі ў свеце прафесійнага тэніса і іх вынікі ўлічваюцца ў рэйтынгах ATP і WTA.

Чэмпіянат свету па версіі ITF Пачынаючы з 1978 года (для пар з 1996) федэрацыя вызначае чэмпіёнаў свету па версіі ITF. У цяперашні час для дарослых спартсменаў улічваюцца вынікі выступаў у турнірах Вялікага шлема, выніковым турніры года і турнірах ATP і WTA, якія праводзяцца сумесна з ITF.

Чэмпіёны свету па версіі ITF Адзіночны разрад

Год Дарослыя Юніёры Мужчыны Жанчыны Юнакі Дзяўчаты 1978 Б’ёрн Борг Крыс Эверт Іван Лендл Гана Мандлікава1979 Б’ёрн Борг Марціна Наўрацілава Рауль Вівер Мэры-Лу Піятэк1980 Б’ёрн Борг Крыс Эверт Цьеры Тулан Сьюзан Маскарын1981 Джон Макінрой Крыс Эверт Пат Кэш Зіна Гарысан1982 Джымі Конарс Марціна Наўрацілава Гі Фаржэ Грэтхен Раш 1983 Джон Макінрой Марціна Наўрацілава Стэфан Эдберг Паскаль Парадзі1984 Джон Макінрой Марціна Наўрацілава Марк Крацман Габрыэла Сабаціні 1985 Іван Лендл Марціна Наўрацілава Клаўдыя Пісталезі Лаура Гаронэ 1986 Іван Лендл Марціна Наўрацілава Хаўер Санчэс Патрысія Тарабіні 1987 Іван Лендл Штэфі Граф Джэйсан Столтэнберг Наталля Зверава 1988 Матс Віландэр Штэфі Граф Нікалас Перэйра Крысціна Тэсі 1989 Барыс Бекер Штэфі Граф Ніклас Кулці Фларэнсія Лабат 1990 Іван Лендл Штэфі Граф Андрэа Гаудэнці Карына Габшудава1991 Стэфан Эдберг Моніка Селеш Томас Энквіст Здэнка Малкава 1992 Джым Кур’е Моніка Селеш Браян Дан Расана Дэ Лас Рыяс 1993 Піт Сампрас Штэфі Граф Марсела Рыяс Ніно Луарсабішвілі 1994 Піт Сампрас Аранча Санчэс Вікарыя Федерыка Браун Марціна Хінгіс 1995 Піт Сампрас Штэфі Граф Марыяна Сабалета Ганна Курнікава 1996 Піт Сампрас Штэфі Граф Себасцьян Грожан Амелі Марэсмо 1997 Піт Сампрас Марціна Хінгіс Арно Дзі Паскуале Кара Блэк 1998 Піт Сампрас Ліндсей Дэвенпорт Роджэр Федэрэр Алена Докіч 1999 Андрэ Агасі Марціна Хінгіс Крысціян Плес Ліна Краснаруцкая 2000 Густава Куэртэн Марціна Хінгіс Эндзі Родык Марыя-Эмілія Салерні 2001 Лейтан Х’юіт Джэніфер Капрыяці Жыль Мюлер Святлана Кузнецова 2002 Лейтан Х’юіт Серэна Уільямс Рышар Гаскэ Барбара Стрыцава 2003 Эндзі Родык Жусцін Энэн-Ардэн Маркас Багдаціс Кірстэн Фліпкенс2004 Роджэр Федэрэр Анастасія Мыскіна Гаэль Манфіс Міхаэла Крайчак2005 Роджэр Федэрэр Кім Клейстэрс Дональд Янг Вікторыя Азаранка 2006 Роджэр Федэрэр Жусцін Энэн-Ардэн Ціма дэ Бакер Анастасія Паўлючэнкава2007 Роджэр Федэрэр Жусцін Энэн-Ардэн Рычардас Беранкіс Урсула Радваньская2008 Рафаэль Надаль Алена Янкавіч Ян Цунхуа Напаван Летчывакан2009 Роджэр Федэрэр Серэна Уільямс Даніэль Берта Крысціна Младэнавіч2010 Рафаэль Надаль Каралін Вазняцкі Хуан Себасцьян Гомес Дар’я Гаўрылава2011 Новак Джокавіч Петра Квітава Іржы Веселы Ірына Храмачова2012 Новак Джокавіч Серэна Уільямс Філіп Пеліва Тэйлар Таунсенд2013 Новак Джокавіч Серэна Уільямс Аляксандр Звераў Белінда Бенчыч2014 Новак Джокавіч Серэна Уільямс Андрэй Рублёў Кэтрын Беліс2015 Новак Джокавіч Серэна Уільямс Тэйлар Фрыц Далма Галфі2016 Эндзі Марэй Анжаліка Кербер Міямір Кецмановіч Анастасія Патапава2017 Рафаэль Надаль Гарбінье Мугуруса Аксель Гелер Уітні Осігу2018 Новак Джокавіч Сімона Халеп Чунь Сінь Цен Клара Бюрэль

Парны разрад

Год Мужчыны Жанчыны 1996 Тод Вудбрыдж Марк Вудфард Ліндсей Дэвенпорт Мэры-Джо Фернандэс1997 Тод Вудбрыдж Марк Вудфард Ліндсей Дэвенпорт Яна Новатна1998 Яка Элтынг Пол Хаархус Ліндсей Дэвенпорт Наталля Зверава1999 Махеш Бхупаці Леандэр Паес Марціна Хінгіс Ганна Курнікава2000 Тод Вудбрыдж Марк Вудфард Жулі Алар-Дэкюжы Ай Сугіяма2001 Ёнас Б’ёркман Тод Вудбрыдж Лайза Рэйманд Рэнэ Стабс2002 Даніэль Нестар Марк Ноулс Вірхінія Руана Паскуаль Паола Суарэс2003 Боб Браян Майк Браян Вірхінія Руана Паскуаль Паола Суарэс2004 Боб Браян Майк Браян Вірхінія Руана Паскуаль Паола Суарэс2005 Боб Браян Майк Браян Лайза Рэйманд Саманта Стосур2006 Боб Браян Майк Браян Лайза Рэйманд Саманта Стосур2007 Боб Браян Майк Браян Кара Блэк Лізель Хубер2008 Ненад Зіманіч Даніэль Нестар Кара Блэк Лізель Хубер2009 Боб Браян Майк Браян Серэна Уільямс Вінус Уільямс2010 Боб Браян Майк Браян Жысела Дулка Флавія Пенета2011 Боб Браян Майк Браян Квета Пешкэ Катарына Сработнік2012 Боб Браян Майк Браян Сара Эрані Раберта Вінчы2013 Боб Браян Майк Браян Сара Эрані Раберта Вінчы2014 Боб Браян Майк Браян Сара Эрані Раберта Вінчы2015 Жан-Жульен Роер Харыя Тэкэу Саня Мірза Марціна Хінгіс2016 Джэймі Марэй Бруно Саарэс Каралін Гарсія Крысціна Младэнавіч2017 Лукаш Кубат Марсела Мела Марціна Хінгіс Чжань Юнжань

Гл. таксама Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў Жаночая тэнісная асацыяцыя

Спасылкі Афіцыйны сайт

* Тэніс