Ла́тарыца (; ) — рака ва Украіне (Закарпацкая вобласць) і Славакіі, левы прыток Бодрага, басейн Цісы.
Бярэ пачатак з крыніц на паўднёвых схілах Верхавінскага хрыбта. У верхнім цячэнні даліна V-падобная, месцамі каньёнападобная, рэчышча парожыстае, з астравамі. У сярэднім цячэнні даліна пераважна скрынкападобная, шырынёй ад 1-2 да 4,5 км. Ніжні ўчастак мае невыразную шырокую даліну, шырыня поймы дасякае 4-6 км, рэчышча тут звілістае, з рукавамі, на асобных участках каналізаванае.
Жыўленне дажджавое і снегавое. Водны рэжым вызначаецца паводкавым перыядам з сакавіка па жнівень. На асобных участках у нізоўі рэчышча абвалаванае.
Ваду выкарыстоўваюць для прамысловых патрэб, у ніжнім цячэнні — для арашэння. На берагах — зоны адпачынку, развіваецца водны турызм.
Крыніцы
Літаратура Кирилюк М. І. Латориця // Географічна енциклопедія України: у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. Т. 2 — К.: «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1990.
Катэгорыя:Басейн Цісы Катэгорыя:Рэкі Закарпацкай вобласці Катэгорыя:Рэкі Славакіі