У Лян’юн, у некаторых крыніцах згадваецца як У Лянюн (, нар. 7 мая 1922) — кітайскі архітэктар, горадабудаўнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў Нанкіне ў правінцыі Цзянсу. У 1944 годзе скончыў Нацыянальны цэнтральны ўніверсітэт у Чунцыне.
У 1946 годзе разам з заснаваў архітэктурны факультэт ва Універсітэце Цынхуа. Выкладаў на гэтым факультэце на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў.
Па рэкамендацыі Лян Сычэна ў 1948—1950 гадах працягнуў адукацыю ў ЗША ў Cranbrook Academy of Art пад кіраўніцтвам Эліэля Саарынена. Атрымаў ступень магістра. У 1950 годзе вярнуўся ў Кітай.
У канцы 1980-х кіраваў рэканструкцыяй старога Пекінскага квартала (хутуна) Цзюйэр. Гэты праект атрымаў некалькі ўзнагарод.
Спасылкі
У Лянюн. Архитектура как наука в широком понимании Famous Architect — Wu Liangyong
Катэгорыя:Архітэктары Пекіна Катэгорыя:Горадабудаўнікі Катэгорыя:Архітэктары Кітая Катэгорыя:Акадэмікі Кітайскай акадэміі навук