Міхаіл Адольфавіч Стырыко́віч (;  — ) — савецкі вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі і цеплафізікі, акадэмік Акадэміі навук СССР (1964, член-карэспандэнт з 1946), Герой Сацыялістычнай Працы (1972).

Біяграфія Нарадзіўся ў Пецярбургу ў дваранскайВклад русских инженеров в науку и технику отопления // Портал по теплоснабжению РосТепло.ру сям’і. Сярэднюю адукацыю атрымаў у класічнай гімназіі і школе другой ступені. У 1920 годзе паступіў у Петраградскі тэхналагічны інстытут на механічны факультэт, з пятага курса якога быў адлічаны за «непралетарскаее» паходжанне. У час вучобы паступіў цеплатэхнікам у шырокапрофільную даследчую лабараторыю на заводзе аптычнага шкла. Інстытут скончыў у 1927 годзе, здаў экстэрнам экзамены і абараніў дыпломны праект на тэму «Теплосиловая установка текстильной фабрики». З 1928 года працаваў у Бюро цеплатэхнічных выпрабаванняў, ператворанае пазней у Цэнтральны катлатурбінны інстытут імя І. І. Паўзунова. Тут ён прайшоў шлях ад інжынера да загадчыка аддзела. У 1930—1941 гадах адначасова дацэнт кафедры цеплатэхнікі ў Ленінградскім політэхнічным інстытуце. У 1936 годзе М. А. Стырыковіч абраны прафесарам, а ў 1939 годзе яму прысуджана (без абароны дысертацыі) ступень доктара тэхнічных навук. У 1938 годзе М. А. Стырыковіча прызначылі загадчыкам кафедры кацельных установак Маскоўскага энергетычнага інстытута, якую ён узначальваў да 1970 года.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны М. А. Стырыковіч працаваў на Урале, дзе кіраваў працамі па павышэнню надзейнасці і павелічэнню магутнасці цеплавых электрастанцый. У 1943 годзе яго адклікаюць у Маскву. Тут М. А. Стырыковіч разгортвае навуковыя даследаванні ў лабараторыях Маскоўскага энергетычнага інстытута і Маскоўскага аддзялення Цэнтральнага катлатурбіннага інстытута, а затым і ў Энергетычным інстытуце імя Г. М. Кржыжаноўскага Акадэміі навук СССР. З 1961 года загадваў аддзелам масаабмену ў Лабараторыі высокіх тэмператур (Аб’яднаны інстытут высокіх тэмператур РАН). 1964—1980 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных праблем энергетыкі Акадэміі навук СССР, з 1980 года — член Прэзідыума АН СССР.

Памёр М. А. Стырыковіч 27 кастрычніка 1995 года. Пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве.

Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя працы М. А. Стырыковіча прысвечаны даследаванню цепласілавых установак і рабочых працэсаў паравых катлоў, пытанняў цеплаперадачы ў кіпячай вадкасці пры высокіх цісках. Унёс значны ўклад у распрацоўку эканомікі энергетыкі і прагназавання яе развіцця. Упершыню ў практыку эканамічных разлікаў у СССР увёў паняцце разліковых выдаткаў, з дапамогай якіх суразмяраюцца капітальныя і бягучыя выдаткі. Распрацаваў нормы цеплавога і аэрадынамічнага разлікаў кацельнных агрэгатаў (1937—1938), вывучаў працэсы растваральнасці соляў у пары, утварэння адкладаў на парагенеруючых паверхнях нагрэву і турбінных лапатках, стварыў новы раздзел фізіка-хімічнай навукі — вучэнне аб паравы растворахСтырикович Михаил Адольфович (1902—1995) // НИУ «МЭИ». У 1977 годзе пад кіраўніцтвам М. А. Стырыковіча і Рабочай кансультатыўнай групы пры Прэзідыуме Акадэміі навук СССР пачаты даследаванні па актуальных праблемах развіцця энергетыкі свету і яго рэгіёнаў. Ён з’яўляецца адным з ініцыятараў «Энергетычнай праграмы», якая выконвалася ў Міжнародным інстытуце прыкладнога сістэмнага аналізу ў Лаксенбургу (Аўстрыя). Быў ініцыятарам шырокага ўкаранення ў энергетыку выкарыстання газавых турбін, у тым ліку малой і сярэдняй магутнасці, для вытворчасці электраэнергіі і цяпла. У апошнія гады свайго жыцця М. А. Стырыковіч шмат увагі надаваў пытанням аховы навакольнага асяроддзя ад выкідаў энергетычных аб’ектаў і ўліку экалагічных фактараў пры ацэнцы энергетычных тэхналогій.

Займаў пасады прэзідэнта і двойчы віцэ-прэзідэнта створанага ў 1968 годзе Міжнароднага цэнтра па цепламасаабмену і з 1971 года да канца жыцця ўзначальваў Нацыянальны камітэт па цепламасаабмену, створаны па яго ініцыятыве пры Аддзяленні фізіка-тэхнічных праблем энергетыкі АН СССР.

Выбраныя публікацыі Кнорре Г. Ф., Стырикович М. А., Шутов В. И. Курс паровых котлов / Г. Ф. Кнорре, М. А. Стырикович и В. И. Шутов. — Ленинград; Москва: Госэнергоиздат, 1939. — 26 см. Кутателадзе С. С., Стырикович М. А. Гидравлика газожидкостных систем. — Москва; Ленинград: Госэнергоиздат, 1958. — 232 с.: ил.; 23 см. Стырикович М. А., Катковская К. Я., Серов Е. П. Котельные агрегаты : [Учебник для энерг. вузов и фак.]. — Москва ; Ленинград : Госэнергоиздат, 1959. — 487 с.: ил.; 27 см. Мелентьев Л. А., Стырикович М. А., Штейнгауз Е. О. Топливно-энергетический баланс СССР: (Основные вопросы экономики и планирования). — Москва; Ленинград: Госэнергоиздат, 1962. — 208 с.: черт.; 26 см. Стырикович М. А., Россиевский Г. И. Технико-экономические соображения по электростанциям с магнитогидродинамическими генераторами большой мощности. — Люберцы: Б. и., 1964. — 30 с.: граф.; 29 см Стырикович М. А., Катковская К. Я., Серов Е. П. Парогенераторы электростанций : [Учебник для энерг. вузов и фак.]. — 2-е изд., перераб. — Москва; Ленинград: Энергия, 1966. — 384 с.: ил.; 27 см. Стырикович М. А., Резников М. И. Методы экспериментального изучения процессов генерации пара : [Учеб. пособие для теплоэнерг. специальностей вузов] / М. А. Стырикович, М. И. Резников. — 2-е изд., перераб. и доп. — Москва: Энергия, 1977. — 279 с.: ил.; 25 см. Стырикович М. А., Шпильрайн Э. Э. Энергетика. Проблемы и перспективы. — М.: Энергия, 1981. — 193 с.: ил.; 21 см. Стырикович М. А., Полонский В. С., Циклаури Г. В. Тепломассообмен и гидродинамика в двухфазных потоках атомных электрических станций / М. А. Стырикович, В. С. Полонский, Г. В. Циклаури. — М.: Наука, 1982. — 368 с.: ил.; 25 см. Теплотехника и теплофизика. Экономика энергетики и экология. Воспоминания: Избр. тр / М. А. Стырикович; [Отв. ред. О. Н. Фаворский, Д. С. Львов; Вступ. ст. И. Л. Мостинского и др.; Рос. акад. наук, Ин-т высок. температур]. — М.: Наука, 2002. — 318, с., л. портр.: ил.; 25 см. — ISBN 5-02-006472-6.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1972) 2 ордэны Леніна (1972, 1975) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1982) 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1957, 1962)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Вклад русских инженеров в науку и технику отопления // Портал по теплоснабжению РосТепло.ру Стырикович Михаил Адольфович // Архивы Российской академии наук 120 лет со дня рождения Стыриковича Михаила Адольфовича (1902—1995) // РГА в г. Самаре Академик Михаил Адольфович Стырикович // Атомная энергя. Том 53, вып. 4, октябрь 1982. — С. 277—278. Стырикович Михаил Адольфович (1902—1995) // НИУ «МЭИ» Студенты и выпускники Технологического института — Герои Советского Союза и Социалистического труда

Катэгорыя:Энергетыкі СССР Катэгорыя:Цеплафізікі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў