Спецаперацыя ў Джэніне — ваенная аперацыя Арміі абароны Ізраіля і Службы агульнай бяспекі, якая праходзіла з 3 па 5 ліпеня 2023 года ў лагеры бежанцаў Джэнін і горадзе Джэнін, размешчаным у сектары Хатмар-Менашэ. Мэта аперацыі — барацьба з тэрарыстычнай інфраструктурай, канфіскацыя зброі і арышт палесцінскіх удзельнікаў «Ісламскіх джыхадаў» і іншых тэрарыстычных арганізацый, на Заходнім беразе ракі Іардан.

Лагер Лагер бежанцаў у Джэніне быў заснаваны ў 1953 годзе. Тут пасяліліся палесцінцы, якія вымушана пакінулі свае дамы падчас першай араба-ізраільскай вайны. У агульнай складанасці напярэдадні падзей у лагеры пражывала 18 000 чалавек. Яго жыхары пакутавалі ад высокага ўзроўню беднасці і беспрацоўя і сутыкаліся з прыгнётам з боку ізраільскіх уладаў'Thousands of Palestinians flee Jenin refugee camp after major Israeli raid in West Bank,' The Guardian 4 July 2023.

З моманту чарговай эскалацыі ізраільска-палесцінскага канфлікту вясной 2022 года лагер Джэнін стаў цэнтрам напружанасці. Гэтае месца гістарычна было апорай для ўзброенага супраціву, асабліва падчас Другой Інтыфады.

У 2023 годзе лагер бежанцаў неаднаразова станавіўся мішэнню ізраільскіх вайскоўцаў, так як яны меркавалі, што тут знаходзіцца прытулак для баевікоў, адказных за напады ўнутры Ізраіля.

Аперацыя Аперацыя пачалася з удараў беспілотнікаў у час ночы. Пасля у лагер прыйшлі вайскоўцы, якія заставаліся тут да поўдня. Неадкладна ў Джэніне пачаліся баі. Вайскоўцы перакрылі дарогі, захапілі дамы і пабудовы, выставілі снайпераў на дахі. На фоне сутыкненняў 3000 чалавек беглі з лагера. Тым часам ізраільская армія заявіла, што выявіла тры аб’екты па вытворчасці зброі і канфіскавала тайнікі са зброяй і сотні выбуховых рэчываў.

Падчас штурму загінула 13 палесцінцаў, сярод якіх 4 былі заяўлены як баевікі «Ісламскага джыхаду», і адзін як баявік ХАМАС. У ліку ахвяр аперацыі Нур ад-Дзін Хусам Маршуд (16 гадоў), Мустафа Эмад Касем (16 гадоў), Мадждзі Юніс Арараві (17 гадоў), Алі Хані аль-Гул (17 гадоў), Хусам Махамад Абу-Дайба (18 гадоў), Аус Хані Ханун (19 гадоў), Саміх Фарыс Абу Алуфа (20 гадоў), Ахмад Махамад Амер (21 год), Адаі Ібрагім Хамайсех (22 гады), Махамад Муханад аш-Шамі (23 гады).

Ізраільскія войскі страцілі аднаго чалавека забітым, якім стаў сяржант Давід Іегуда Іцхак (23 года) з падраздзялення «Ягоз»Soldier killed as massive Jenin operation winds down, all troops leave West Bank city.

Рэакцыя Злучаныя Штаты аказалі Ізраілю поўную падтрымку і афіцыйна не адрэагавалі на аперацыю.

4 ліпеня былы прэм’ер-міністр Нафталі Бенет даў інтэрв’ю BBC з тлумачэннем ролі Ізраіля ў аперацыі, заявіў, што ўсе забітыя палесцінцы былі ўзброенымі тэрарыстамі. Падчас інтэрв’ю брытанская вядучая Анджэла Гадгіл выказалася, што «салдаты Арміі абароны Ізраіля з задавальненнем забіваюць дзяцей». Бенет рэзка адказаў ёй. Вядучую і BBC атрымалі асуджэнне, у тым ліку арганізацыя «Брытанскае яўрэйства», якая запатрабавала прабачэнняў ад генеральнага дырэктара BBC. BBC прынесла прабачэнні, і Гадгіл закрыла свой акаўнт у Twitter.

Набіл Абу Рудэйнех, прэс-сакратар прэзідэнта Палесціны, заявіў, што палесцінскі народ не адступіць «перад тварам гэтай жорсткай агрэсіі». Лін Гасцінгс, каардынатар гуманітарнай дапамогі ААН у палесцінскіх раёнах, выказала ў Twitter сваю занепакоенасць ізраільскай ваеннай аперацыяй, так як падчас падзей ВПС Ізраіля атакавалі густанаселены лагер бежанцаў. Іарданія, Егіпет, ААЭ, Хезбала і Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва асудзілі ізраільскую аперацыю.

Наступствы З 4 па 6 ліпеня адбыўся шэраг нападаў і інцыдэнтаў, арганізаваных палесцінамі ў адказ на спецаперацыю ў Джэніне. У выніку адной з такіх акцый забіты ізраільскі салдат.

Крыніцы

Катэгорыя:Канфлікты 2023 года Катэгорыя:Ліпень 2023 года Катэгорыя:Ізраільска-палесцінскі канфлікт