Савецкі (, ) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Савецкага раёна Рэспублікі Марый Эл Расіі.
Геаграфія Пасёлак размешчаны на рацэ Ронга (басейн Волгі), за 42 км на паўночны ўсход ад Яшкар-Алы, дзе размешчана найбліжэйшая чыгуначная станцыя.
Гісторыя Населены пункт заснаваны ў 1935 годзе. Да 1958 года называўся Фокіна. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1965 года.
Інфраструктура У пасёлку знаходзіцца шмат крам, 5 дзіцячых садоў, 2 школы, музычная школа, дом культуры, музей і інш.
Вядомыя жыхары Міхаіл Аляксеевіч Куклін (1910—1994) — начальнік штаба грамадзянскай абароны Савецкага раёна Марыйскай АССР (1963—1972). Альбіна Аляксандраўна Семянчук (нар. 1963) — беларускі гісторык.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
terrus.ru — база даных Расіі Паштовыя індэксы Марый Эл АКАТП
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Марый Эл