Аскаміцэты, сумчатыя грыбы (Ascomycota) — аддзел грыбоў, які адрозніваецца асобнымі органамі размнажэння — сумкамі (аскамі).
Біялагічныя асаблівасці Налічваецца каля 30 тыс. відаў; на Беларусі больш за 10 парадкаў, каля 200 родаў, каля 500 відаў. Трапляюцца ў глебе і на арганічных субстратах. Да аскаміцэтаў адносяць амаль усе грыбы, што ўваходзяць у склад лішайнікаў.С. Бельская (2002)
Маюць добра развіты септаваны гаплоідны міцэлій, галінасты, шматклетачны, што складаецца са шмат'ядзерных або аднаядзерных клетак. У некаторых (напр., дражджэй) сапраўдны міцэлій адсутнічае, ёсць толькі асобныя клеткі, здольныя пачкавацца. Размнажэнне вегетатыўнае (часткамі міцэлію), бясполае (канідыямі) і палавое (сумкаспорамі). У выніку палавога працэсу ўтвараюцца сумкі (адсюль назва) у выглядзе мяшочка з адтулінай, звычайна 8-споравыя, аднаклетачныя. У ніжэйшых аскаміцэтаў сумкі знаходзяцца непасрэдна на міцэліі, у вышэйшых — размешчаны ў пладовых целах (апатэцыях, клейстатэцыях і перытэцыях). У цыкле развіцця многіх сумчатых грыбоў адзначана канідыяльнае споранашэнне, якое мае выгляд плям, бугаркоў, налётаў. Канідыяносцы ўзнікаюць адзіночна, кучкамі або суцальным слоем на шчыльным спляценні міцэлію ці ў пікнідах.
Вегетатыўнае размнажэнне ажыццяўляецца ўчасткамі міцэлію, пачкаваннем ці шляхам рассячэння гіфы на асобныя клеткі і фармавання аідый, хламідыяспор і г.д. Важнае месца ў цыкле развіцця аскаміцэтаў адыгрывае бясполае размнажэнне пры дапамозе канідыяў. Асобныя групы грыбоў могуць развіваць некалькі відаў канідыяльнага споранашэння.
Класіфікацыя Клас Клас Клас Клас
Значэнне ў прыродзе і для чалавека Сапратрофы, раскладаюць раслінныя і жывёльныя рэшткі, утвараюць плесні на прадуктах харчавання, прамысловых матэрыялах і вырабах. Многія паразіты, узбуджальнікі хвароб жывёл і чалавека (напр., мікозы), раслін (мучністай расы, паршы, плямістасцей і інш.).
Выкарыстоўваюцца ў сыраварэнні, хлебапячэнні і ў мікрабіялагічнай прамысловасці як прадуцэнты ферментаў, антыбіётыкаў і інш. Есць ядомыя (смаржкі, страчкі, труфелі).
Гл. таксама
Пармелія адагнутая Менегацыя прадзіраўленая Claviceps purpurea Умбілікарыя апаленая Эвернія распасцёртая Труфля летняя Меланелія сарэдыёзная Хенатэка зеленаватая Каліцыум усыпаны Пецыца ярка-чырвоная
Стэмфіліум Тафрынальныя Сфератэка Сфінктрына Cetraria islandica Катылярыя Мікрастома выцягнутая Пунктэлія
Літаратура Бельская С. І. Сумчатыя грыбы // Гарибова Л. В., Лекомцева С. Н. Основы микологии: Морфология и систематика грибов и грибоподобных организмов. Учебное пособие. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2005.