— адна з самых старажытных у свеце. Паводле сцвярджэнняў кітайскіх навукоўцаў, яе ўзрост можа складаць пяць тысяч гадоў, пры гэтым наяўныя пісьмовыя крыніцы ахопліваюць перыяд не менш за 3500 гадоў.

Наяўнасць сістэм адміністрацыйнага кіравання, якія ўдасканальваліся дынастыямі, што змянялі адна адну, ранняе асваенне найбуйнейшых аграрных ачагоў у басейнах рэк Хуанхэ і Янцзы стварала перавагі для кітайскай дзяржавы, эканоміка якой грунтавалася на развітым земляробстве, у параўнанні з суседзямі-качэўнікамі і горцамі. Яшчэ больш умацавала кітайскую цывілізацыю ўвядзенне канфуцыянства ў якасці дзяржаўнай ідэалогіі (I стагоддзе да н. э.) і адзінай сістэмы пісьма.

Расійскі гісторык Віктар Башкееў разглядае сцвярджэнне аб старажытнасці кітайскай дзяржаўнасці ў ліку міфаў, звязаных з пачатковымі этапамі развіцця кітайскай гістарыяграфіі, якая ўвабрала ў сябе мноства легенд, што стваралі адпаведны вобраз. Сяргей Дзмітрыеў сцвярджае, што дадзены міф паўстаў у кітайскай гістарыяграфіі пад уплывам працы еўрапейскага гісторыка-кітаіста .

Існуе асіметрыя ў колькасці крыніц гістарычных звестак, у той жа час назіраецца адзінства кітайскай цывілізацыі, позняя эпоха яўна суадносіць сябе з папярэднікамі, інтэрпрэтуе традыцыі. Наступны падзел заснаваны на традыцыйнай ханьскай гістарыяграфіі:

Даімперскі Кітай (Ся, Шан, Чжоу-да 221 да н. э.) Імперскі Кітай (Цынь-Цын) Новы Кітай (1911-сучаснасць)

Першы перыяд, скупа дакументаваны, займае прыкладна такі ж часовы прамежак, як і другі; другі перыяд, у сваю чаргу, часам дзеляць на ранні (да канца Тан) і позні (да канца Цын). Пры гэтым традыцыйная кітайская гістарыяграфія ўключае суверэнныя дзяржавы іншых народаў (манголаў, маньчжураў, тыбетцаў і інш.) у хранікальна-дынастыйную гісторыю ўласна Кітая, ігнаруючы ўласныя гістарычныя традыцыі гэтых народаў і разглядаючы іх дзяржавы як часткі Кітая.

Храналогія гісторыі Кітая

Храналогія вядзецца з 841 да н.э. Да гэтага перыяду — даты ўмоўныя. Існуюць міфалагізіраваныя перыяды, пачатак іх вядзецца, па некаторых крыніцах, ад часу з’яўлення першага чалавека на тэрыторыі Кітая (сінантрапа), а працягласць міфалагічнага перыяду «самай глыбокай даўніны» складае 2 757 780 год.

Аднастайнасць у храналогіі адсутнічае. Адна з найлепшых (дасканала вывераная):

Ся [Xia] 2207—1767 да н.э. (традыцыйна-ўмоўныя даты) Шан (Інь) [Shang Yin] 1766—1122 да н.э. (традыцыйна-ўмоўныя даты) Чжоў [Zhou] 1122—256 до н.э. Заходняя Чжоў (Сi Чжоў [Xi Zhou]) 1122—771 да н.э. (праблемныя даты) Усходняя Чжоў (Дун Чжоў [Dong Zhou]) 770—256 да н.э. Вёсны і восені (Чунь цю [Chun cju]) 722—481 да н.э. (праблемныя даты) Эпоха Ваюючых царстваў (Чжань го [Zhan guo]) 403 (праблемная дата) —221 да н.э. Цынь [Qin] 221—206 да н.э. Хань [Han] 206—220 н.э. Заходняя Хань (Сі Хань [Xi Han]) 206 да н.э. — 8 н.э. Новая (Сінь [Xin]) 9—23 Імператар Гэн Шы [Geng Shi] 23—25 Усходняя Хань (Дун Хань [Dong Han]) 25—220 Траяцарства (Сань го [San guo]) 220—280 Вэй [Wei] 220—265 Шу [Shu] 221—263 У [Wu] 229—280 Цзінь [Jin] 280—420 Заходняя Цзінь (Сі Цзінь [Xi Jin]) 265—316 Усходняя Цзінь (Дун Цзінь [Dong Jin]) 317—420 Пяць варварскіх народаў і шаснаццаць дзяржаў (Уху шылю го [Wuhu shiliu guo]) (народы цян, дзі, сяньбі, цзе, сюнну) 304—439 Хань [Han] 304—318 і Ранняя Чжао (Цянь Чжао [Qian Zhao]) 318—329 Вялікая Хань (Чэн Хань [Cheng Han]) 304—347 Ранняя Лян (Цянь Лян [Qian Liang]) 314—376 Позняя Чжао (Хоў Чжао [Hou Zhao]) 319—351 Ранняя Янь (Цянь Янь [Qian Yan]) 337—370 Ранняя Цынь (Цянь Цынь [Qian Qin]) 351—394 Позняя Цынь (Хоў Цынь [Hou Qin]) 384—417 Позняя Янь (Хоў Янь [Hou Yan]) 384—409 Заходняя Цынь (Сі Цынь [Xi Qin]) 385—431 Позняя Лян (Хоў Лян [Hou Liang]) 386—403 Паўднёвая Лян (Нань Лян [Nan Liang]) 397—414 Паўднёвая Янь (Нянь Янь [Nan Yan]) 398—410 Заходняя Лян (Сі Лян [Xi Liang]) 400—421 Паўночная Лян (Бэй Лян [Bei Liang]) 401—439 Ся [Xia] 407—431 Паўночная Янь (Бэй Янь [Bei Yan]) 409—436 Паўднёвыя і паўночныя дынастыі (Нань бэй чао [Nan bei chao]) 420—589 Паўднёвыя дынастыі (Нань чао [Nan chao]): Сун [Song] 420—479 Цы [Qi] 479—502 Лян [Liang] 502—557 Чэнь [Chen] 557—589 Паўночныя дынастыі (Бэй чао [Bei chao]): Паўночная Вэй (Бэй Вэй [Bei Wei]) 386—534 Усходняя Вэй (Дун Вэй [Dong Wei]) 534—550 Заходняя Вэй (Сі Вэй [Xi Wei]) 535—557 Паўночная Цы (Бэй Цы [Bei Qi]) 550—577 Паўночная Чжоў (Бэй Чжоў [Bei Zhou]) 557—581 Суй [Sui] 581—618 Тан [Тang] 618—907 Чжоў [Zhou] 690—705 Пяць дынастый (У дай) 907—959: Позняя Лян (Хоў Лян [Hou Liang]) 907—923 Позняя Тан (Хоў Тан [Hou Tang]) 923—936 Позняя Цзынь (Хоў Цзынь [Hou Jin]) 936—946 Позняя Хань (Хоў Хань [Hou Han]) 947—950 Позняя Чжоу (Хоў Чжоў [Hou Zhou]) 951—959 Сун [Song] 960—1279 Паўночная Сун (Бэй Сун [Bei Song]) 960—1127 Паўднёвая Сун (Нань Сун [Nan Song]) 1127—1279 Юань [Yuan] 1280—1368 Мін [Ming] 1368—1644 Цын [Qing] 1644—1912 Кітайская Рэспубліка (Чжунхуа міньго [Zhonghua mingo]) 1911—1949 Кітайская Народная Рэспубліка (Чжунхуа жэньмінь гунхэго [Zhonghua renmin gongheguo]) з 1949

У апошні час нароўні з дзяржавай Сун (960—1279) раўнапраўнымі ўдзельнікамі гістарычнага працэсу ў Кітаі становяцца дзяржава кіданяў Ляо (907—1125) і дзяржава чжурчжэняў Цзінь (1125—1234). Былі і раней прыклады таго, што ў гісторыю Кітая ўключаліся дзяржавы, створаныя неханьскімі народамі, напрыклад, дзяржава народа тоба — Паўночная Вэй. Але гэта адносілася толькі да тых перыядаў, калі не было адзінай цэнтральнай улады ханьцаў.

Гэтую новую тэндэнцыю трэба разумець у тым сэнсе, што храналогіі пачынаюць аспрэчваць права ханьцаў на выключнае месца ў кітайскай гісторыі, вызваляючы месца ў гістарычным мінулым для іншых народаў сучаснага Кітая. Варта разглядаць гэта ў кантэксце сучаснай палітыкі адносна нацыянальных меншасцей.

Перыядызацыя

Карта Год Эпоха Даімперскі Кітай 8500 год да н. э. — 2070 год да н. э. 2070 год да н. э. — 1600 год да н. э. Дынастыя Ся 1600 год да н. э. — 1046 год да н. э. Дынастыя Шан 1046 год да н. э. — 256 год да н. э. Дынастыя Чжоу 1046 год да н. э. — 771 год да н. э. 770 год да н. э. — 255 год да н. э. 771 год да н. э. — 476 год да н. э. 403 год да н. э. — 256 год да н. э. Імперскі Кітай, ранні 221 год да н. э. — 206 год да н. э. 209 год да н. э. — 202 год да н. э. 206 год да н. э. — 220 год н. э. Дынастыя Хань 206 год да н. э. — 9 год н. э. Заходняя Хань 9 год н. э. — 23 год 25 год — 220 год Усходняя Хань 220 год — 280 год Эпоха Трохцарства 200 год — 266 год Вэй 221 год — 263 год Шу 222 год — 280 год У 265 год — 420 год Дынастыя Цзінь 265 год — 316 год Заходняя Цзінь 317 год — 420 год Усходняя Цзінь 305 год — 439 год 420 год — 589 год Паўднёвыя і Паўночныя дынастыі 581 год — 618 год Дынастыя Суй 618 год — 907 год Дынастыя Тан 690 год — 705 год Імперскі Кітай, позні 907 год — 960 год 907 год — 1125 год 960 год — 1279 год Дынастыя Сун 960 год — 1127 год Паўночная Сун 1127 год — 1279 год Паўднёвая Сун 1115 год — 1234 год Дынастыя Цзінь 1038 год — 1227 год Сі Ся 1271 год — 1368 год Дынастыя Юань 1368 год — 1644 год Дынастыя Мін 1644 год — 1912 год Дынастыя Цын Новы Кітай 1912 год — 1949 год Кітайская рэспублік 1915 год — 1916 год 1912 год — 1928 год 1928 год — 1949 год 1949 год — цяперашні час Кітайская Народная Рэспубліка

Дагістарычны перыяд

ў на Лёсавым плато на поўдні Кітая датуюцца ўзростам 2,12 млн гадоў, узрост стаянкі адносіцца да перыяду ранняга плейстацэну — 2,04 млн гадоў назад.

Да эпохі палеаліту ў Кітаі адносяцца наступныя палеаантрапалагічныя знаходкі: сінантрап з , , , , з Лантандуна (правінцыя Аньхой) узростам 415 тыс. гадоўGrun R., Huang P.-H., Huang W., McDermott F., Thorne A., Stringer Ch. B. et Yan G. ESR and U-series analyses of teeth from the palaeoanthropological site of Hexian, Anchui Province, China // Journal of Human Evolution, 1998, V.34, № 6, pp.555-564Dong X. Homo erectus in China // Early humankind in China. Eds.: R. Wu, X. Wu and S. Zhang. Beijing, Science Press, 1989, pp.9-23, 7 зубоў Homo erectus з пячоры Байлун (Bailongdong) у правінцыі Хубэй (550 тыс. гадоў)Qin Li. Discovery of additional Homo erectus teeth in Bailongdong, Yunxi county, Hubei // Acta Anthropol. Sin., 1983, V.2, p.203., чэрап узростам 209 000±23 000 гадоў і падобны на яго чэрап з з фрагментам сківіцы і зубамі з датыроўкай 150—412 тыс. гадоў з правінцыі Аньхой, Homo helmei з узростам 200—280 тыс. гадоў, чэрап узростам 129—135 тыс. гадоў, чарапы з узростам 105—125 тыс. гадоў, два зубы і частка ніжняй сківіцы з пячораў Чжыжэнь узростам 100—113 тыс. гадоў, Луна (Luna Cave) у месцазнаходжанні Лунадун (Lunadong) узростам ад 70 да 126 тыс. гадоў і вапняковай пячоры ў узростам 112—178 тыс. гадоў, чалавечыя астанкі з месцазнаходжання узростам 104—125 тыс. гадоў.

Дзянісаўскі чалавек (), па дадзеных , жыў 160 тыс. гадоў таму ў карставай пячоры Fahu Chen et al. A late Middle Pleistocene Denisovan mandible from the Tibetan Plateau, 2019.

У правінцыі Хэнань знойдзена сем інструментаў, вырабленых з костак жывёл, узростам ад 105 да 125 тыс. гадоў.

Да позняга палеаліту адносяцца з пячоры узростам 40 тыс. гадоў, у якога была вызначана , , , верхні разец (CV.939.2) з (ушаньскі чалавек).

Найстаражытнейшая кераміка (20 000-19 000 гадоў таму) на тэрыторыі Кітая вядомая па знаходках гаршкоў у пячоры у правінцыі Цзянсу на паўднёвым усходзе КНР. У правінцыі Хунань знойдзены чарапкі ад востраканцовай пасудзіны ў пячоры узростам 18,3—17,5 тыс. гадоў таму. Помнікі Сярэндун (14 610 ± 290 г. н.) і Мяаян (13 710 ± 270 г. н.) знаходзяцца ў Паўднёвым Кітаі.

Неалітычная культура < (6200-5400 гг. да н.э.) — самая ранняя археалагічная культура Кітая, якая выкарыстоўвала прадметы з жада і малюнкі драконаў. Ганчарныя вырабы Сінлунва былі ў асноўным цыліндрычнымі і абпальваліся пры нізкіх тэмпературах. У некалькіх гарлачах з выяўленыя сляды алкагольных напояў, атрыманых пры ферментацыі рысу, мёду і некаторых мясцовых раслін. Неалітычная культура , якая культывавала проса, існавала ў 5300-4100 гадах да нашай эры.

Кітайская цывілізацыя (продкі дзяржаваўтваральнага этнасу хань) — група культур ( 1, , 2, , Чжуншаньчжай 2, Хоўган 1 і інш.) сярэдняга неаліту (каля 4500-2500 гг. да н. э.) у басейне ракі Хуанхэ, якія традыцыйна аб’ядноўваюцца агульнай назвай Яншаа. Прадстаўнікі гэтых культур вырошчвалі збожжавыя (чуміза і інш.) і займаліся развядзеннем свінняў. Пазней у гэтым раёне распаўсюдзілася культура Луншань: з’явіліся блізкаўсходнія віды злакаў (пшаніца і ячмень) і пароды свойскай жывёлы (каровы, авечкі, козы). Сінхронна Яншаа існавала культура , якая сфармавалася на аснове мясцовай культуры Сінлунва. У прадстаўнікоў культуры Хуншань вызначылі Y-храмасомныя гаплагрупы , і .

5 тысяч гадоў таму, у раёнах ракі Хуанхэ, сярэдняй і ніжняй частках ракі Янцзы, а таксама ракі Заходняй Ляахэ з’явілася краіна і наступіла эпоха «старажытнай дзяржавы». У шэрагу руінаў гарадоў, якія адносяцца да 5500-3500 гадоў таму, былі знойдзеныя палацы і пахаванні вышэйшага саслоўя, месцазнаходжанні старажытных гарадоў велізарнымі плошчамі ад 2,8 да 4 млн м², а таксама пахавальны інвентар, які паказвае класавую прыналежнасць. Больш за тое, у месцазнаходжанні быў знойдзены рэальны прыклад выкарыстання металургіі, самы ранні медны посуд і матэрыялы, якія вызначаюцца як пісьменнасць. Па словах Ван Вэя, даследчыка Інстытута археалогіі Акадэміі грамадскіх навук КНР, на аснове вышэйзгаданых доказаў можна лічыць, хоць дынастыя яшчэ не сфармавалася ў цэлым у той час, развіццё грамадства павінна было ўвайсці ў стадыю «цывілізацыі старажытнай краіны» перад перыядам дынастыі.

Дзяржава Шан-Інь (XVII—XI стст. да н. э.)