Беларускі расследавальніцкі цэнтр — незалежны сродак масавай інфармацыі, які спецыялізуецца на аналітычных жанрах журналістыкі. Цэнтр вырабляе пяць відаў кантэнту — журналісцкія расследаванні, антыфейк, а таксама аналітычныя рэпартажы, навінавыя праграмы і эканамічныя агляды.

Гісторыя Беларускі расследавальніцкі цэнтр быў створаны ў 2018 годзе.

У снежні 2022 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр далучыўся да . Таксама ў 2022 годзе цэнтр стаў сябрам .

Цэнзура Каманда БРЦ з’ехала з Беларусі с пачаткам пагрому незалежных медыя ў 2021 годзе, у межах якога разграмілі мінскую студыю цэнтра.

29 чэрвеня 2021 года сайт БРЦ быў заблакаваны ў Беларусі.

У кастрычніку 2022 года па заяве пракуратуры горада Мінска інфармацыйная прадукцыя Беларускага расследавальніцкага цэнтра, а таксама лагатыпы, якія змяшчаюць абрэвіятуру «BIC» і словы «Belarusian Investigative Center» былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

У верасні 2023 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў БРЦ экстрэмісцкай арганізацыяй.

31 ліпеня 2024 года стала вядома, што журналістаў Беларускага расследавальніцкага цэнтра Станіслава Івашкевіча і Сяргея Чалага ўнеслі ў базу вышуку МУС Расіі.

У 2026 годзе беларускія ўлады абвясцілі БРЦ экстрэмісцкім фарміраваннем.

Расследаванні У студзені 2022 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр разам з Re:Baltica і Delfi Estonia апублікаваў матэрыял-расследаванне, у якім паказалі трохразовы рост экспарту нафты з Беларусі ў Эстонію пры параўнанні паказчыкаў за 2021 і 2020 гады. 4 лютага 2022 года Эстонія абвясціла пра ўвядзенне дадатковых санкцый датычна Беларусі ў выглядзе прыпынення транзіту вугальнай нафты.

Пасля расследавання БРЦ і The Guardian улады Вялікабрытаніі замарозілі лонданскую маёмасць Саіда Гуцарыева, сына «кашалька» Лукашэнкі Міхаіла Гуцарыева, на 200 мільёнаў долараў.

У снежні 2022 года бізнесмена Саўлюса Гірчыса, які ўдзельнічаў у схеме нелегальнага продажу беларускага лесу ў ЕС праз Казахстан і Кыргызстан, у выніку расследавання БРЦ выключылі са сваёй палітычнай партыі.

Пасля сумеснага расследавання з Siena пра спосабы абыходу санкцый супраць «Гродна Азот», Літва канфіскавала беларускія ўгнаенні на мільёны еўра і ўзмацніла меры кантролю на мяжы.

Таксама БРЦ выпусціў расследаванні пра беларускія кампаніі і VIP-персон, такіх як «БелАЗ», «Беларуськалій», «Белшына», «Беспілотныя верталёты», «Гродна Азот», «Інтэграл», «Маналіт», Dana Holdings, Ірына Абельская, Аляксей Алексін, Мікалай Варабей, Міхаіл Гуцарыеў, Аляксандр Зайцаў, Павел Тапузідзіс, Аляксандр Шакуцін, Сяргей Цяцерын, Юрый Чыж і Віктар Шэйман, а таксама пра бізнес-сувязі сям’і Нікаса Анастасіядыса з Беларуссю, міграцыйны крызіс на мяжы паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, вываз у Беларусь дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны, расійскі фільтрацыйны лагер для украінцаў у Нароўлі, крадзеж Расіяй украінскага зерня і ўдзел у ім бізнэсменаў з Беларусі, абаронныя пастаўкі ў Расію беларускімі кампаніямі. Некаторыя з расследаванняў БРЦ праводзіліся сумесна з OCCRP, Кіберпартызанамі, Белсатам, Радыё Свабода, LSM, Yle і мясцовымі СМІ розных краін.

Праграмы Навіны з Чалым Чалы: Эканоміка Weekly Top Fake (WTF) — штотыднёвае шоу, якое выкрывае фальшывыя навіны ў беларускіх і расійскіх СМІ. Праграма-падпісант кодэкса прынцыпаў Міжнароднай сеткі праверкі фактаў .

Узнагароды У 2025 годзе БРЦ атрымаў .

Журналісты БРЦ — шматразовыя лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».

Творчы конкурс БАЖ «Вольнае слова»:

2025 — Марына Волкава (БРЦ) з партнёрамі: Кірыл Аўсяны («Схемы»), Андрэй Шаўлюга («Радыё Свабода»), Максім Саўчук (БРЦ) — першае месца ў намінацыі «Расследаванне» за артыкул «Мы нашли фильтрационный лагерь российских военных на территории Беларуси». 2025 — Аліна Янчур (БРЦ) з партнёрамі: Юраце Дамуліце (15min.lt), Габрыеле Навіцкайце (15min.lt), Юргіта Шымелявічэне (15min.lt) — першае месца ў намінацыі «Расследаванне» за артыкул «Пашпарт „Новай Беларусі“ і стары „гаманец“ Лукашэнкі. Як кампанія-распрацоўшчык дакументу звязана з Віктарам Шаўцовым».

Спасылкі Афіцыйны сайт Instagram Twitter

Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Беларусі Катэгорыя:Беларускія інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»