Eudocima — трапічны род матылькоў сямейства . Шырока распаўсюджаныя ў тропіках і субтропіках. Даволі зменлівыя ў афарбоўцы.
Апісанне Буйныя і сярэдніх памераў матылі з размахам крылаў да 130 мм. Цела і крылы апушаныя густымі валасінкамі. Пярэднія крылы карычнева-бурага, бурага колеру, часам з зялёнымі палосамі і няяснымі зялёнымі плямамі. У цэлым падобныя афарбоўкай на сухое лісце. Вяршыні пярэдніх крылаў завостраныя. Заднія крылы аранжава-жоўтыя або аранжавыя з чорнай плямай і/або чорнымі перавязямі ля вонкавага краю крылаў. У цэлым біялогія вывучана недастаткова.
Арэал Паўднёва-Усходняя Азія. Па тэрыторыі Прымор’я Расіі праходзіць самая паўночная частка арэалу, дзе сустракаецца .
Гаспадарчае значэнне Некаторыя віды праколваюць хабаткамі садавінe і з’яўляюцца сельскагаспадарчымі шкоднікамі.
Віды
Спіс відаў дадзены па стане пасля рэвізіі ў 2000 годзеZilli A. and Hogenes W. 2002. An annotated list of the fruit piercing moth genus Eudocima Billberg, 1820 (sensu Poole) with descriptions of four new species (Lepidoptera: Noctuidae, Catocalinae). Quadrifina 5: 153—207.:
Катэгорыя:Матылі